Эксперт: прапанаваныя змены жыццё грамадскіх аб’яднанняў не аблегчаць

2013 2013-01-30T16:41:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дэпутатам парламента прапанавалі законапраект, які не ўносіць ніякіх сістэмных зменаў у сітуацыю са свабодай асацыяцый.

Дэпутаты пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў разглядаюць 30 студзеня праект закона “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці палітычных пратый і грамадскіх аб’яднанняў”. І хоць пэўныя пазітыўныя моманты ў прапанаваным законапраекце ёсць, але грунтоўна на дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў яны не паўплываюць.

Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказала дырэктарка Цэнтра прававой транфармацыі Вольга Смалянка:

“Праект закона не адмяняе забарону на дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый, ён не аблягчае сам працэс рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, які ў Беларусі дастаткова складаны. Ён не змяншае патрабаванняў кантролю за дзейнасцю грамадскіх аб’яднанняў, а толькі пацвярджае, што ў выпадку непрадастаўлення інфармацыі аб сваёй дзейнасці цягам трох гадоў арганізацыя можа быць ліквідаваная”.

Па словах эксперта, нешматлікія пазітыўныя моманты праекта закона губляюцца з-за дробных недапрацовак. Да прыкладу, прапаноўваецца прыраўняць парадак ліквідацыі грамадскага аб’яднання, які сёння вельмі складаны, да больш простага парадку ліквідацыі камерцыйных арганізацый. У той жа час праект закона ўводзіць дадатковыя падставы для ліквідацыі грамадскага аб’яднання.

Прапануецца дазволіць “беларускае аддзяленне міжнароднага грамадскага аб’яднання”, але ў большасці еўрапейскіх краін няма такога тэрміна — “грамадскае аб’яднанне”. І атрымліваецца, што арганізацыі, якія па сваёй сутнасці такімі аб’яднаннямі з’яўляюцца, але афіцыйна такога статуса не маюць, не змогуць адкрываць у Беларусі сваіх аддзяленняў.

Каб сітуацыя са свабодай асацыяцый у Беларусі змянілася, упэўненая Вольга Смалянка, неабходна ўносіць сістэмныя змены ў заканадаўства і мяняць правапрымяняльную практыку. Што тычыцца згаданага законапраекта, то Цэнтр прававой трансфармацыі накіраваў свае прапановы па ўдакладненні прапісаных у ім нормаў парламентарам. Ужо атрымалі адказ, што іх “прымуць да ведама”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international