Насту Дашкевіч (Палажанку) знялі з цягніка на Вільню

2013 2013-01-31T11:20:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be


Жонка палітвязня Змітра Дашкевіча ехала на сесію ў Еўрапейскі гуманітарны універсітэт. Прычына — яна не памяняла пашпарт пасля шлюбу. Як паведаміла Наста, перад паездкай яна адмыслова ўдакладняла інфармацыю ў пашпартным стале.

Бо на шлюбе яна ўзяла прозвішча Дашкевіч — і мусіла замяніць пашпарт. Аднак яе супакоілі, што ўсё ў парадку: калі ў пашпарце не паставілі штапм «ануляваны» — па ім ехаць можна, проста паказаўшы штамп пра рэгістрацыю шлюба. Дзяўчына не хацела мяняць адразу пашпарт, бо там была віза — і атрыманне новай адняло б час.

Паводле словаў Насты Дашкевіч, спачатку памежнікі сказалі ёй, што праблемаў няма, але потым іх начальніку перадалі па рацыі: «Дашкевіч на выхад».

Цяпер Наста знаходзіцца на мяжы — і шукае спосаб дабрацца дадому.

Да паездкі на сесію ў ЕГУ Наста рыхтавалася працяглы час. Нагадаем, шлюб з палітвязнем Змітром Дашкевічам яна ўзяла 26 снежня ў гродзенскай турме


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international