viasna on patreon

У Салігорску з'явіліся графіці супраць высечкі лесу

2013 2013-01-31T09:42:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-grafici.1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Графіці ў Салігорску на тэму высечкі дрэваў

Графіці ў Салігорску на тэму высечкі дрэваў

У сталіцы беларускіх гарнякоў з’явіліся графіці на тэму высечкі дрэваў у горадзе. На іх - выявы свежассечаных елак з пянькамі ў выглядзе сумных смайлікаў. На іншых намаляваны кат з сякераю над ссечанымі пянькамі ад дрэваў.

Актывісты кампаніі “Абаронім лес” сваю датычнасць да з’яўлення малюнкаў не пацьвердзілі, але і крытыкаваць аўтараў пратэстных графіці не сталі:

- Ва ўмовах фактычнай адсутнасці свабоды слова ў краіне, выказванне свайго стаўлення да незаконных дзеянняў улады праз такія формы з’яўляецца абсалютна лагічным вынікам. Цяжка сказаць наколькі такая форма пратэсту з’яўляецца эфектыўнай. У любым разе можна канстатаваць, што праблема высечкі гарадскога лесапарку хвалюе жыхароў, - кажа актвыіст кампаніі “Абаронім лес” Уладзімір Шыла.

Нагадаем, барацьба салігорцаў за гарадскую зялёную зону з пераменным поспехам цягнецца ўжо некалькі год. Апошні ўдар па салігорскаму лесапарку мясцовымі ўладамі быў нанесены падчас навагодніх святаў. 

 

Графіці ў Салігорску на тэму высечкі дрэваў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства