У Магілёўскім абласным судзе з’явіцца відэаканферэнцсувязь

2013 2013-01-30T18:32:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дадзенае новаўвядзенне дазволіць праводзіць судовыя пасяджэнні на адлегласці ў рэжыме рэальнага часу. Надалей плануецца ўстанавіць відэаканферэнцсувязь і ва ўсіх раённых судах вобласці.

Новыя тэхнічныя магчымасці дазволюць істотна спрасціць працэдуру судавытворчасці. Грамадзяніну ўжо не будзе неабходнасці ехаць у абласны цэнтр з раёна на касацыйны разгляд справы – дастаткова будзе прыйсці ў раённы суд і пры дапамозе відэаканферэнцсувязі даць тлумачэнні па сутнасці справы.

Чыноўнікі адзначаюць, што на першым этапе тэхнічнае ўдасканальванне судовага працэсу затратнае, аднак з цягам часу яно акупаецца.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што дадзеная мера можа дазволіць павялічыць кантроль і галоснасць дзейнасці судоў.

“У мяне ў сувязі з гэтым узнікае некалікі пытанняў. Ці будзе весціся відэазапіс усяго працэса і ці будзе ён даступны абодвум бакам, бо зараз пры разглядзе касацыйных скаргаў у абласным судзе пратакол не вядзецца. Калі запіс будзе даступны і яго здолее атрымаць кожны бок, то гэта будзе велізарным крокам наперад, аднак спадзяванняў на гэты конт у мяне вельмі мала”, - гаворыць Барыс Бухель.

Трэба адзначыць, што зала для правядзення відэаканферэнцсувязі ўжо ёсць у распараджэнні гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international