Актывістаў Маладога фронту выклікаюць на допыты

2007 2007-03-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цягам апошніх сутак актывістаў незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт выклікаюць на допыты ў пракуратуру. Кацярына Галіцкая распавяла, што сьледчы Менскай пракуратуры Сяргей Грахоўскі паведаміў ёй пра тое, што супрацоўнікі КГБ перадалі яму справу супраць актывістаў Маладога Фронту Алега Корбана і Зьмітра Хведарука, паведамляе радыё Свабода.

Кацярына распавяла, што сьледчы цікавіўся яе асабістымі знаёмствамі з актывістамі моладзевай арганізацыі. Сяргей Грахоўскі трымаў у руках нататнік Зьмітра Хведарука, які супрацоўнікі КГБ сканфіскавалі ў часе ператрусу.

Апроч Кацярыны Галіцкай на допыт выклікалі непоўнагадовую Алену Макарэвіч і Касю Краснову. Дзяўчаты не адмаўляліся, што ведаюць А.Корбана і З.Хведарука.

Актывісты Маладога фронту лічаць, што гэтыя допыты ставяць на мэце запалохаць моладзь напярэдадні вулічных вясновых акцыяў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international