Брэст: журналістка скардзіцца ў пракуратуру на дзеянні міліцыі

2013 2013-01-30T09:40:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milana-harytonava1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

Мілана Харытонава, фотакарэспандэнт

Фотакарэспандэнт газеты “Брестский курьер” Мілана Харытонава накіравала скаргу ў пракуратуру з просьбай прыцягнуць да адказнасці супрацоўніка міліцыі, што перашкаджаў ёй выконваць прафесійныя абавязкі.

Паводле словаў Харытонавай, пасля заканчэння футбольнай гульні 25 лістапада мінулага года, што стала апошняй для брэсцкай каманды ў чэмпіянаце краіны, заўзятары клубу вырашылі адзначыць закрыццё сезону. На выхадзе са стадыёну супрацоўнікі міліцыі пачалі затрымліваць найбольш актыўных заўзятараў, а калі фотакарэспандэнт рабіла здымкі затрымання, адзін з міліцыянтаў спрабаваў ёй у гэтым перашкаджаць: закрываў аб’ектыў і штурхнуў журналістку з тратуара на праезжую частку.

Мілана Харытонава сцвярджае, што неаднаразова нагадвала, што супрацоўнік праваахоўных органаў сваімі дзяннямі не дае ёй магчымасці выконваць прафесійныя абавязкі, каля 10 хвілін міліцыянт замінаў рабіць фотаздымкі. Перашкоды былі знятыя толькі пасля таго, як заўвагу міліцыянту зрабіў супрацоўнік АМАПу.

У сваёй скарзе ў пракуратуру Мілана Харытонава просіць устанавіць асобу міліцыянта, які перашкаджаў яе прафесійнай дзенайсці, правесці праверку дадзеных фактаў, зрабіць прававую ацэнку дзеянням супрацоўніка міліцыі, а ў выпадку вінаватасці – прыцягнуць да адпаведнай адказнасці.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international