Супрацоўнікі магілёўскага КДБ дапыталі студэнта Станіслава Кавалеўскага

2007 2007-03-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Два супрацоўнікі магілёўскага Камітэту дзяржаўнай бясьпекі наведаліся ў Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, каб дапытаць студэнта першага курсу гістарычнага факультэту Станіслава Кавалеўскага.

Як паведамляе Радыё Свабода, сам спадар Кавалеўскі ня можа патлумачыць, чым ён зацікавіў КДБ. Ён не зьяўляецца сябрам моладзевых арганізацыяў — толькі часам наведвае культурна-асьветніцкія імпрэзы. У аўдыторыю, дзе знаходзіліся двое супрацоўнікаў КДБ, студэнта прывёў выкладчык. Вось што было далей, паводле спадара Кавалеўскага:

“Яны прадставіліся, гэта былі супрацоўнікі КДБ. Яны сказалі, што мной зацікавіўся польскі Інтэрпол. Маё імя знаходзіцца ў сьпісах польскіх грамадзкіх аб’яднаньняў. Яшчэ я зьяўляюся адным са шматлікіх студэнтаў, якія ў пэрспэктыве могуць навучацца ў польскіх унівэрсытэтах. Яны сказалі: табе пагражае ад дзесяці да пятнаццаці гадоў за шпіянаж”.

Падчас гутаркі супрацоўнікі КДБ дамагаліся ад Станіслава Кавалеўскага сьпісаў людзей, якія часта наведваюць замежжа. Пакуль рэакцыі з боку рэктарату па наведваньні супрацоўнікамі КДБ ўнівэрсытэту няма. Кавалеўскі ж шукае дапамогі ў праваабаронцаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international