Ірына Халіп просіць дазволіць ёй выезд у Вялікабрытанію і Расію

2013 2013-01-29T13:52:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudsevirynhalip11051108.jpg
Ірына Халіп

Ірына Халіп

У Англіі яна хоча сустрэцца з мужам, у Расіі — прыняць удзел у рэдакцыйных мерапрыемствах «Новой газеты».

Журналістка Ірына Халіп 28 студзеня падчас наведваннякрымінальна-выканаўчай інспекцыі Партызанскага РУУС Мінска, дзе яна кожны тыдзень павінна адзначацца, перадала заяву з просьбай дазволіць ёй выезд за межы Беларусі.

«Я прашу дазволіць мне выезд на адзін тыдзень у Вялікабрытанію для сустрэчы з мужам і на адзін тыдзень — у Расійскую Федэрацыю для ўдзелу ў рэдакцыйных мерапрыемствах „Новой газеты“, супрацоўнікам якой я з’яўляюся», — паведаміла БелаПАН Халіп.

На заяву журналісткі, паводле закону, улады павінны даць адказ на працягу 30 сутак.

Нагадаем, Ірына Халіп, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі, у маі 2011 года была прызнана вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках пасля выбараў 19 снежня 2010 года і асуджана на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. Яна не мае права пакідаць Мінск, абавязана кожны тыдзень адзначацца ў міліцыі і быць дома пасля 22.00. Адтэрміноўка заканчваецца 17 ліпеня гэтага года, пасля чаго справа Халіп будзе ў другі раз разгледжана ў судзе, які вырашыць, вызваліць яе, накіраваць у калонію або пакінуць у тым жа статусе яшчэ на нейкі тэрмін.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова (у інтэрв’ю брытанскім журналістам 9 кастрычніка 2012 года, на прэс-канферэнцыі 15 студзеня 2013 года) казаў, што Халіп можа выязджаць з краіны, і абяцаў арганізаваць ёй такую магчымасць.

У прыватнасці, 15 студзеня кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанне БелаПАН, заявіў: «Калі вы хочаце яе кудысьці павезці, заўтра ідзіце да генеральнага пракурора. У мяне ёсць адпаведныя паўнамоцтвы, вы яе забераце і павезяце. Але яна не паедзе». Паводле слоў Лукашэнкі, «Ірына — разумная жанчына, яна добра разумее: сёння яна ахвяра рэжыму, заўтра пра яе забудуць. Вось, пэўна, таму яна і не паехала».

У сваю чаргу намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук заявіў БелаПАН, што прысуд Халіп не ўтрымлівае прамой забароны на выезд за мяжу. «Перашкоды для яе выезду за мяжу, зыходзячы з прысуду, няма. Для гэтага трэба звярнуцца ў орган, які займаецца выкананнем прысуду, —крымінальна-выканаўчую інспекцыю Партызанскага РУУС Мінска. Яна за ёй ажыццяўляе прафілактычнае назіранне. Неабходна звярнуцца туды з заявай, якую Халіп хацела б выкласці. Начальнік інспекцыі разгледзіць яе і прыме законнае рашэнне», — сказаў намеснік генпракурора.

Варта адзначыць, што згодна з законам аб выездзе з Беларусі ўсе асобы, асуджаныя ўмоўна або з адтэрміноўкай выканання прысуду, аўтаматычна ўносяцца ў спіс асоб, якім забаронены выезд з краіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international