Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2013 2013-01-29T13:44:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

У гэтым выпуску:

У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень.

“Падзея тыдня” – Камітэт па правах чалавека ААН патрабуе ад беларускага ўраду інфармацыі аб прынятых мерах па выкананні рашэння Камітэта па справе расстралянага паводле смяротнага прысуду Уладзіслава Кавалёва. Адпаведнае паведамленне з ААН на мінулым тыдні атрымала маці расстралянага - Любоў Кавалёва.

Госць рубрыкі "Асоба. Грамадства. Дзяржава" - праваабаронца Андрэй Бандарэнка. Некалькі дзён таму Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў у задавальненні касацыйнай скаргі інфармацыйна-асветніцкай установе «Платформа», паставіўшы тым самым апошнюю кропку ў справе аб ліквідацыі арганізацыі. Аднак, улады пралічыліся. Арганізацыя і надалей працягвае сваю праваабарончую дзейнасць і нават пашырыла дыяпазон маніторынгу пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі.

У музычных паўзах гучаць песні легендарнага гурта "Песняры".  

Слухаць выпуск:

http://spring96.org/images/upload/sound/2013-05/2013-01-29_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international