Сяргей Рыжоў лічыць, што яго пераследуюць за палітычныя погляды

2013 2013-01-29T13:36:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ryzhou_siarhej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Рыжоў

Сяргей Рыжоў

Стваральнік незарэгістраванай партыі "Белая русь", жыхар Віцебску Сяргей Рыжоў вылучаў сваю кандыдатуру на мінулых прэзідэнцкіх выбарах. Пасля гэтага ён страціў працу, і зараз супраць беспрацоўнага актывіста ўжо другі раз распачалі  справу за ўхіленне ад выплаты аліментаў на выхаванне непаўнагадовай дачкі.

Спадар Рыжоў зараз не проста без працы – ён ужо страціў і магчымасць атрымання сацыяльнай дапамогі па беспрацоўі.  Перспектываў уладкавацца на працу, на погляд актывіста, амаль няма:

"Сітуацыя з працаўладкаваннем складаецца проста трагікамічная. Наймальнікі ўпадаюць у ступар, калі бачаць мяне з накіраваннем на працу на іх вакансіі. Тады дырэктары проста выкрэсліваюць вакансію. Ці пішуць у накіраванні, што адмаўляюць, матывуючы"неадпаведнасцю кваліфікацыі". І нешта кажуць пра тое, што я "мушу іх зразумець!"

Пытанне пра аліменты на выхаванне непоўнагадовай дачкі паўставала і раней. Мінулым разам Сяргею Рыжову пачалі выплочваць дапамогу па беспрацоўі, і гэта, як ён кажа, "прыпыніла справу, але ненадоўга".

Сяргей Рыжоў тлумачыць нежаданне кіраўнікоў віцебскіх прадпрыемстваў узяць яго на працу выключна сваёй палітычнай актыўнасцю.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international