Зьміцер Дашкевіч ня можа прэтэндаваць на ўмоўна датэрміновае вызваленьне

2007 2007-03-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч, пакараны на паўтары гады зьняволенньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, — адзіны з палітвязьняў, хто мае тры спагнаньні за парушэньне правілаў унутранага распарадку калоніі.

Пра гэта бацькам паведамілі ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў. Вячаслаў Дашкевіч ведае, што ягоны сын першае спагнаньне атрымаў за тое, што надзеў камізэльку, калі было халоднае надвор’е. Другое — за тое, што адышоўся на некалькі хвілінаў з атраду. Наконт трэцяга пакуль нічога не вядома.

Паводле Працэсуальна выканаўчага кодэксу, Зьміцер цяпер ня можа прэтэндаваць на ўмоўна датэрміновае вызваленьне. Апроч таго, ня ясна, ці падпадзе ён пад амністыю.

Бацькам Зьмітра Дашкевіча дазволена наведваць сына чатыры разы на год, а таксама атрымаць тры доўгатэрміновыя спатканьні. Яны спадзяюцца ўбачыць яго ў красавіку.

2 сакавіка амбасадар місіі АБСЭ Оккэ Пэтэрсан меў размову з палітвязьнем Зьмітром Дашкевічам у кабінэце кіраўніка шклоўскай папраўчай калёніі, паведаміла Радыё Свабода. Спадар Пэтэрсан выказаў Зьмітру словы падтрымкі і запэўніў, што пра яго памятаюць і спадзяюцца на хуткае вызваленьне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international