Front Line Defenders: «Праваабаронцы вымушаныя штодня змагацца за выжыванне».

2013 2013-01-29T08:56:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/frontline-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 студзеня 2013г. Front Line Defenders апублікавала справаздачу аб праваабаронцах, якая асвятляе развіццё сітуацыі з праваабаронцамі ў 2012 годзе і аналізуе сітуацыю ў кожным рэгіёне свету. Сумная рэальнасць заключаецца ў тым, што, у той час як ўрады заяўляюць на міжнародных форумах аб іх падтрымцы ў галіне правоў чалавека і павазе да працы праваабаронцаў, на практыцы, праваабаронцы вымушаныя штодня змагацца за выжыванне.
 Дадзеная справаздача паказвае, як бяспечная прастора, у якой працуюць праваабаронцы, паступова звужаецца, калі іх асабісты аўтарытэт атакуецца шляхам паклёпніцкіх кампаній, спансаваных урадамі, дзе яны звычайна прадстаўляюцца агентамі заходніх або замежных інтарэсаў. Увядзенне абмежавальнага заканадаўства, якое звужае як іх дзейнасць, так і магчымасці ў атрыманні міжнароднага фінансавання, таксама часта выкарыстоўваецца для таго, каб абцяжарыць іх працу.
Справаздача таксама падкрэслівае трывожна вялікі лік забойстваў праваабаронцаў і той факт, што выпадкі фізічнага нападу былі зарэгістраваныя толькі з боку Front Line Defenders ў 28 краінах. Справаздача складзены на аснове працы Front Line Defenders ў падтрымку праваабаронцаў, якія знаходзяцца ў сітуацыі небяспекі. У 2012 годзе Front Line Defenders апублікаваў 287 тэрміновых зваротаў аб 460 праваабаронцах, якія працуюць у 69 краінах; прадаставіў 267 грантаў па бяспецы і навучыў 358 праваабаронцаў. У агульнай складанасці, больш за 1150 праваабаронцаў атрымалі карысць у выніку падтрымкі Front Line Defenders у галіне бяспекі ў 2012 годзе.

Поўны тэкст справаздачы:

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international