Сёння абласны суд разгледзіць скаргі гарадзенскіх праваабаронцаў

2013 2013-01-29T08:13:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grodzenski-sud-ablasny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 29 студзеня ў Гарадзенскім абласным судзе ў 9.30 адбудзецца разгляд касацыйных скаргаў гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча. Нагадаем, што ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня 2012 года гарадзенцы сфатаграфаваліся з партрэтамі зняволенага Алеся Бяляцкага і брашурамі з тэкстам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Пазней гарадзенскай міліцыяй гэты медыйны факт быў кваліфікаваны як “несанкцыянаваны пікет”, а 5 студзеня суддзя Віталь Ляцко аштрафаваў грамадскіх актывістаў на 15 базавых велічыняў (паўтары мільёны беларускіх рублёў) кожнага.

Сітуацыю каментуе Уладзімір Хільмановіч: “10 снежня было імкненне фатаграфаваннем адзначыць дату, якая шануецца ва ўсім свеце, а таксама даслаць фота падтрымкі зняволенаму Алесю Бяляцкаму. Таму пікету ў юрыдычным сэнсе гэтага слова ў той дзень сапраўды не было, што мы і імкнуліся давесці ў судзе. Аднак, вырак суду быў вызначаны зарань і меў характар не прававы, а выключна палітычны. Гарадзенскія ўлады даходзяць у пераследзе грамадскіх актывістаў рэгіёну да поўнага абсурду – гэта пацвярджаюць і адміністрацыйныя справы за Дзень памяці паўстанцаў у Свіслачы, і сітуацыя з нашым фотаздымкам, які “ацэнены” ў 4,5 мільёны рублёў. Чакаць аб’ектыўнага разгляду нашых скаргаў у абласным судзе таксама не даводзіцца”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international