Аштрафаваныя свіслацкія актывісты падаюць скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН

2013 2013-01-29T08:08:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcyja-u-svislaczy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Свіслацкія грамадскія актывісты Віктар Дзесяцік і Анатоль Валюк падаюць скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Не знайшоўшы аб’ектыўнага разгляду сваіх касацыйных скаргаў па адміністрацыйных справах у Гарадзенскім абласным судзе, яны дабіваюцца справядлівасці ў міжнароднай інстанцыі. Нагадаем, што 27 лістапада 2012 года суддзя Свіслацкага раённага суда Жана Салагубік асудзіла Анатоля Валюка, Віктара Дзесяціка і Юрыя Глебіка да штрафу ў 10 базавых велічынь кожнага. Юрый Глебік пасля разгляду сваёй скаргі абласным судом падаў яшчэ скаргу ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, адкуль пакуль не атрымаў адказу. Яшчэ адзін з аштрафаваных за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 года, які прайшоў 27 кастрычніка мінулага года ў Свіслачы, гарадзенец Віталь Лопасаў яшчэ раней падаў скаргу ў КПЧ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international