“Вясноўцы” салідарныя з гарадзенскімі калегамі

2013 2013-01-29T12:24:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viasna-salidarnasc_z_haradzencami-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наста Лойка, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч са здымкамі Рамана Юргеля, Уладзіміра Хільмановіча і Віктара Сазонава пад вокнамі канфіскаванага офісу "Вясны" ў Менску

Наста Лойка, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч са здымкамі Рамана Юргеля, Уладзіміра Хільмановіча і Віктара Сазонава пад вокнамі канфіскаванага офісу "Вясны" ў Менску

Прадстаўнікі менскага офісу Праваабарончага цэнтра “Вясна” правялі фотаакцыю ў падтрымку гарадзенскіх праваабаронцаў – сябраў “Вясны” Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і сябра БХК Рамана Юргеля – напярэдадні разгляду ў Гарадзенскім абласным судзе іх касацыйнай скаргі на абсурдную пастанову суду Ленінскага раёну Гародні.

Разгляд скаргі пачнецца сёння, 29 студзеня, у 9-30.

Гарадзенскія праваабаронцы абскарджваюць штрафы памерам у паўтары мільёны кожнаму за нібыта правядзенне несанкцыянаванага пікету 10 снежня мінулага году. Нагадаем, што адміністратыўная справа супраць Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля была ўзбуджаная з нагоды размешчанага на інтэрнэт-сайтах фотаздымку, на якім яны дэманструюць салідарнасць з палітвязнем – кіраўніком ПЦ “Вясна” Алесем Бяляцкім

Юрыдычная абсурднасць гэтай беспрэцэдэнтнай адміністратыўнай справы выклікала вялікі грамадскі рэзананс – як у Беларусі, так і па-за межамі краіны. Каб падтрымаць гарадзенцаў, іх “правапарушэнне” паўтарылі сябры “Вясны” і БХК з Гомеля, Наваполацку, Салігорску, а таксама ўкраінскія праваабаронцы – яны фатаграфаваліся з партрэтам Алеся Бяляцкага.

А напярэдадні касацыі намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, сябра Рады арганізацыі Уладзімір Лабковіч і юрыстка Наста Лойка сфатаграфаваліся ўжо з партрэтамі сваіх гарадзенскіх калегаў - каб выказаць ім сваю салідарнасць, а ўладам тым самым нагадаць, што, прыцягваючы да адказнасці за размяшчэнне фотаздымку ў інтэрнэце, яны дэманструюць пагарду да Канстытуцыі Беларусі і міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека, якія гарантуюць грамадзянам права на свабоду выказвання.

“Падобнымі дзеяннямі беларускія ўлады яшчэ больш выразней дэманструюць рэальнае становішча з правамі чалавека ў краіне, чым гэта зрабіў старшыня Канстытуцыйнага Суда Беларусі Пётр Міклашэвіч падчас прэс-канферэнцыі 23 студзеня”, - падкрэсліў Валянцін Стэфановіч.

Нагадаем, што падчас прэс-канферэнцыі 23 студзеня Пётр Міклашэвіч заявіў, што ўмацаванне канстытуцыйных каштоўнасцяў, якімі з’яўляюцца правы і свабоды чалавека, з’яўляецца абавязкам не толькі дзяржавы, але і грамадзянскай супольнасці. Тым часам даводзіцца канстатаваць, што на справе звароты найперш праваабарончых арганізацый Канстытуцыйны суд пакідае без належнай увагі, а праваабаронцы пераследуюцца дзяржавай якраз за абарону правоў і свабодаў чалавека.

Праваабаронцы Наста Лойка, Уладзімір Лабковіч і Валянцін Стэфановіч з партрэтамі гарадзенскіх калегаў перад уваходам у Батанічны сад у Менску

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international