2 сакавіка міліцыянтамі быў затрыманы Уладзімір Леванеўскі, канфіскаваныя ўлёткі

2007 2007-03-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 сакавіка каля 18 гадзінаў у Горадні затрымалі Ўладзімера Леванеўскага — сына аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху Валерыя Леванеўскага, які раздаваў на крытым рынку “Карона” ўлёткі з паведамленьнем пра мітынг прадпрымальнікаў, прызначаны на 12 сакавіка.

Па зьвестках Радыё Свабода, 21-гадовы Уладзімер Леванеўскі быў дастаўлены ў Ленінскі райаддзел міліцыі, дзе у яго сканфіскавалі 163 улёткі і склалі пратаколы — адміністрацыйнага затрыманьня, а таксама асабістага догляду і канфіскацыі ўлётак. Пасьля гэтага хлопца выпусьцілі з пастарунку.

Паводле бацькі Ўладзіміра Валерыя Леванеўскага, міліцыянты ня склалі пратаколу правапарушэньня, бо ня ведалі — што канкрэтна ён парушыў паводле новага адміністрацыйнага кодэксу, які пачаў дзейнічаць з 1 сакавіка.

Нагадаем, што 21 лютага за раздачу гэтых жа ўлётак ахова гарадзенскага рынку “Карона” затрымала Антона Леванеўскага, непаўнагадовага сына прадпрымальніка, і перадала яго міліцыянтам. Адзін з іх, каб давесьці чатырнаццацігадовага хлопца да дзяжурнай машыны, надзеў яму на адну руку кайданкі. У пастарунку ўлёткі былі канфіскаваныя без складаньня пратаколу затрыманьня і канфіскацыі. Валеры Леванеўскі накіраваў заяву ў міліцыю па факту ўжываньня кайданкоў да сына з прозьбай прыцягнуць да адказнасьці супрацоўніка праваахоўных органаў за незаконныя дзеяньні, аднак адказу пакуль так і не атрымаў. Як паведаміў Валеры Леванеўскі ПЦ "Вясна", зараз ён рыхтуе адпаведную заяву ў пракуратуру.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international