На “Граніце” працягваецца ціск на сяброў незалежнага прафсаюза

2013 2013-01-28T14:00:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/granit.jpg
Прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах

Прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах

Кіроўцу «БелАЗа» прадпрыемства "Граніт" Сяргея Кацубу выклікала кіраўніцтва і настойліва раіла выйсці з незалежнага прафсаюза. Кацуба кажа, што калі ён не пакіне прафсаюз, то можа страціць працу.

Кіраўнік аддзялення незалежнага прафсаюза Алег Стахаевіч кажа, што лічыць выклік Сяргея Кацубы да кіраўніцтва вынікам нядаўняга адкрытага ліста працаўнікоў «Граніту» ў падтрымку рабочых прадпрыемства «Дываны Брэста».

Алег Стахаевіч:

- Падтрымалі адкрытым зваротам работнікаў ААТ «Дываны Брэста». Амаль на наступны дзень з'явілася рэакцыя. Сяргей прыйшоў у першую змену на працу і яго выклікалі ўжо, так бы мовіць, на дываны «Граніту». Пасля гэтай размовы ён адразу патэлефанаваў і сказаў: слухай, Алег, напэўна мне прыйдзецца пісаць заяву пра спыненне выплаты прафсаюзных унёскаў у Беларускі незалежны прафсаюз праз бухгалтэрыю. Ціск быў такі, што чалавек мне адразу патэлефанаваў.

Як распавёў Сяргей Кацуба, на гутарку яго выклікалі галоўны інжынер «Граніту» Валерый Батура, начальнік аўтатранспартнага парку Аляксандр Кіслюк і кіраўнік афіцыйнага прафкама на прадпрыемстве Таццяна Гарбенка.

- Ці карупцыя ў іх такая моцная, што незалежны прафсаюз не дазваляе ім развярнуцца, я не ведаю. Але “наезд” быў капітальны. У мяне двое дзяцей. Сын – студэнт. Дачка заканчвае школу. Калі што, яны мяне проста звольняць. “Дакалупацца” да чалавека на вытворчасці вельмі лёгка. У нас вось Пашэчку звольнілі ў мінулым годзе. А ў яго двое маленькіх дзяцей, малодшае у садок яшчэ не ходзіць. Яны іх нават не пашкадавалі.

Сяргей Кацуба ўжо 29 гадоў працуе на «Граніце» кіроўцам «БелАЗа». Выхоўвае сына-студэнта і дачку-школьніцу. Ён кажа, што баіцца, што не зможа дапамагаць дзецям, калі яго звольняць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international