У Мінску забаронены выступ гродзенскага гурту Dzieciuki

2013 2013-01-28T08:28:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гродзенскі гурт Dzieciuki, што мусіў у суботу ўвечары выступіць у мінскім клубе Jolly Roger Cafe (Талбухіна, 4), так і з’ехаў у Гродна, не сыграўшы.

«Канцэрт адбыўся, але мы ў ім не гралі, — распавёў НН вакаліст гурту Алесь Дзянісаў. — Нам сказалі арганізатары, каб мы нават блізка не падыходзілі да клуба, бо іначай нас затрымаюць».

І сапраўды,  паводле сведчанняў відавочцаў, каля Jolly Roger Cafe дзяжурыў аўтазак, вуліцу Талбухіна патруляваў АМАП. Паводле папярэдніх звестак, праблемы з гэтым канцэртам пачаліся пасля званка «з вышэйшых інстанцый».

«Чаму забаранілі? Бо існуюць чорныя спісы, — кажа А.Дзянісаў. — А гродзенскія „КальЯн“ і Deviation былі ў іх яшчэ раней за мінскія гурты». Праект «Дзецюкі» быў заснаваны ў Гродне ў мінулым годзе з удзелам былога вакаліста «Кальяна» Алеся Дзянісава, грае фолк-панк на беларускай мове.

Значная частка тэкстаў гурту прысвечаныя беларускім героям-паўстанцам розных часоў — каліноўцам, балахоўцам, «лясным братам».

Сярод магчымых прычын забароны выступу згадваецца інтэрв’ю сайту Хартыя’97, якое музыкі далі напярэдадні.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international