viasna on patreon

Камітэт па правах чалавека ААН чакае ад Беларусі выканання рашэння па справе Кавалёва

2013 2013-01-26T12:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavaleva-lubou-aan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва атрымала з упраўлення Вярхоўнага Камісара паведамленне пра тое, што яны чакаюць да 3 ліпеня бягучага года ад беларускага ўраду інфармацыі аб прынятых мерах па выкананні рашэння  Камітэта па правах чалавека ААН па справе яе сына.

Беларусь, па рашэнні Камітэта па правах чалавека ААН, павінна прызнаць, што ў адносінах да Уладзіслава Кавалёва былі парушаны права на жыццё і абарону, прэзумпцыя невінаватасці і справядлівага судовага разбіральніцтва, а таксама права перагляду судовага рашэння.

Праваабаронца Раман Кісляк, які дапамагае Любові Кавалёвай, спадзяецца, што на гэты раз  Беларусь зробіць крок у цывілізаваным накірунку  і вернецца да выканання сваіх абавязацельстваў, прадугледжаных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах -- апублікуе  дадзенае рашэнне, а таксама прыме меры, каб такія парушэнні ў будучым не паўтараліся. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства