Для грамадскага актывіста ў Быхаве няма ніякай працы?

2013 2013-01-26T12:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/znak_zabarony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вось ужо на працягу некалькіх месяцаў грамадскі актывіст з Быхава Арцём Антонаў не можа ўладкавацца на працу ў родным горадзе пасля заканчэння службы ў войску. Падставы для адмовы ў працаўладкаванні ў розных арганізацыях называюць самыя розныя, аднак у прыватных гутарках кажуць зусім іншае – не возьмем, бо не хочам праблем у адносінах з мясцовай уладай.

Справа ў тым, што Арцём Антонаў актыўна ўдзельнічае ў грамадскай дзейнасці ў Быхаўскім раёне, пастаянна распаўсюджвае разнастайныя інфармацыйныя ўлёткі, нумары незалежнай газеты “Стары замак”. Немалаважна таксама, што бацькам дваццацігадовага Арцёма Антонава з’яўляецца вядомы быхаўскі пісьменнік і журналіст, старшыня раённай арганізацыі партыі і Руху БНФ “Адраджэнне” Сяргей Антонаў, які з-за сваіх крытычных артыкулаў у розных СМІ у адрас мясцовай “вертыкалі” мае з ёй вельмі складаныя адносіны.

“Што казаць, калі ў некаторых арганізацыях у сына адразу ж пытаюцца “вы сын Сяргея Валянцінавіча?” і пасля атрымання станоўчага адказу, адразу ж паведамляюць, што працы для яго няма, - распавядае Сяргей Антонаў. – Наогул, гісторыя гэта цягнецца ўжо даволі даўно. Яшчэ ў анкеце прызыўной камісіі Арцём быў напісаў, што з’яўляецца сябрам Партыі БНФ. Пасля гэтага ваенком адмовіў яму ў накіраванні на курсы кіроўцаў аўтамабіляў, у той жа час дваіх іншых жадаючых вучыцца на кіроўцу ваенкамат адправіў без усялякіх праблем. Арцёму ўсё ж удалося дабіцца накіравання ад раённага цэнтра занятасці, ён скончыў курсы і атрымаў пасведчанне кіроўцы катэгорый “В” і “С”. Аднак служыць быў накіраваны чамусьці ў вайсковую частку, дзе стаж кіроўцы зарабіць было не магчыма – у роту аховы”.

З службы ў войску Арцём Антонаў вярнуўся у жніўні 2012 года.

“Пасля дэмабілізацыі Арцём адразу спрабаваў прайсці камісію, каб уладкавацца на працу ў ахоўную структуру Мінскага метрапалітэна, - кажа Сяргей Антонаў. – Нягледзячы на паўтары гады службы ў адпаведнай вайсковай частцы, добрае здароўе і выдатныя характарыстыкі з месца службы, камісію ён не прайшоў з-за псіхалагічнага сумоўя. Прычым яго вынікаў мы чакалі не тыдзень-паўтара, як звычайна, а месяц.

Спрабаваў ён уладкавацца ў якую-небудзь ахоўную структуру ў Быхаве, усе спробы аказаліся безвыніковыя. Пасля гэтага я параіў яму паспрабаваць знайсці ў Быхаве хоць бы самую прастую працу, якая заўсёды патрэбна – працу грузчыка. Прызнацца, я нават сам гэтага не чакаў – яму ўладкавацца на працу ў Быхаве нават грузчыкам аказалась немагчыма. Не бяруць ні ў дзяржаўныя, ні ў прыватныя арганізацыі, прычыны для адмовы выдумляюць самыя розныя”…

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international