Мінская школа замярзае: бацькі вучняў пагражаюць забастоўкай

2013 2013-01-25T13:35:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kholad-szkola.jpg

Толькі 16 градусаў цяпла і то з абагравальнікам бывае ў некаторых класах 89-й школы, што на вуліцы Пухавіцкай, 21 у Мінску.

«Дзеці мерзнуць, бацькі збіраюцца рабіць забастоўку», - піша мама Наталля.

Праблема гэтая - ужо не першага года свежасці. «У мінулым годзе было наогул 11 градусаў. Куды толькі не звярталіся, ужо стаміліся ваяваць, калі сумленна», - піша бацька. У адміністрацыі Кастрычніцкага раёна абяцалі вырашыць пытанне летам, потым на гэтых зімовых вакацыях, кажа маці. Але праблема не вырашылася.

«А пасля апошняга звароту на гарачую лінію выканкама прыехалі і намералі 20 градусаў. Хоць у класе вісіць градуснік і я свой асабісты прыносіла, - дзівіцца Наталля. - Усё абяцаюць, што перададуць грошы на рашэнне праблемы, але загадчыца малодшых класаў кажа, што ёй нічога падобнага не казалі».

Дзеткі ў школу апранаюцца вельмі цёпла, а калі на вуліцы «мінус 24» сядзяць на занятках у куртках, кажа маці, а многія ўвогуле хварэюць.

«У тым класе 17-18 градусаў цяпла, - сцвярджае намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна па фінансава-гаспадарчай дзейнасці Марыя Голубева. - Прапанавалі перайсці дзецям у іншы кабінет, але яны адмовіліся, так як зрабілі ў цяперашнім кабінеце рамонт».

Улетку праблему вырашалі. З чэрвеня па лістапад сістэма ацяплення была прыведзеная ў адпаведнасць з нормамі - адрамантаваная цалкам, падпісаны пашпарт гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду, кажа Марыя Уладзіміраўна. «Але калі пачаліся маразы, сістэма дзесьці дала збой», - распавядае яна.

«Зараз там працуе падрадная арганізацыя, якая кантралюе ўсю сістэму ацяплення. На дадзены момант яна праводзіць абследаванне сістэмы, ужо паўторнае. Будзе дадзена заключэнне, па выніках яго будзем прымаць дадатковыя меры - «аглушаць стаякі», ставіць нейкія заглушкі ці яшчэ нешта», - кажа Марыя Голубева.

Аб тэрмінах вырашэння праблемы казаць складана, кажа намеснік начальніка: «Гледзячы якая прычына будзе ўстаноўленая. Калі раптам трэба прамываць сістэму - прыйдзецца адсяляць школу, калі прычына мізэрная - хутка», - адзначае Голубева.

Абследаванне павінна скончыцца на днях. «Усе сілы туды кінутыя», - сцвярджае чыноўніца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international