viasna on patreon

Пракуратура не знайшла правапарушэньняў у дзеяньнях старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Ніны Шубінай, якая абмежавала час знаходжаньня журналіста Шчукіна на ўчастка для галасаваньня №52 Віцебску

2007 2007-03-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 1 сакавіка атрымала адказ на скаргу, накіраваную ў пракуратуру Віцебскай вобласці ў сувязі з парушэннем правоў журналіста Валерыя Шчукіна ў Віцебску падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы ў студзені 2007 года.

Пракуратура Першамайскага раёна Віцебска (менавіта туды Віцебская абласная пракуратура перанакіравала для разгляду скаргу) не знайшла правапарушэнняў у дзеяннях старшыні ўчастковай выбарчай камісіі ўчастка для галасавання №52 Віцебска Ніны Шубінай, – вынікае з ліста за подпісам пракурора В. Ягорава.

Нагадаем, 12 студзеня падчас датэрміновага галасавання Ніна Шубіна забараніла журналісту В.Шчукіну прысутнічаць на выбарчым участку, заявіўшы, што рашэннем выбарчай камісіі час яго працы на ўчастку №52 абмежаваны адной гадзінай. У лісце БАЖ звярталася ўвага на тое, што дадзенае абмежаванне не прадугледжана законам. А ўчастковая выбарчая камісія і яе старшыня парушылі сваімі дзеяннямі правы журналіста, прадугледжаныя Законам аб друку і Выбарчым кодэксам.

Паводле афіцыйнага адказу, зварот БАЖ разгледжаны з вывучэннем матэрыялу праверкі міліцыі Першамайскага раёна Віцебска па звароце В. Шчукіна. (Журналіст у сваю чаргу патрабаваў, спасылаючыся на арт. 198 Крымінальнага кодэкса, узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні Н.Шубінай.)

“Па выніках вывучэння дадзенага матэрыялу парушэнняў законнасці пры прыняцці рашэння не выяўлена”, – піша пракурор Ягораў. Далей ён цвярджае, што пастанова, аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні Н. Шубінай, вынесеная 10.02.2007 года старшым участковым інспектарам АУС Першамайскага раёна Віцебска А.Башурам, “з’яўляецца законнай і абгрунтаванай, падстаў для яе адмены няма”.

Падставы для прыняцця мер пракурорскага рэагавання адсутнічаюць, – сцвярджае Ягораў.

“У лісце, які мы накіравалі ў пракуратуру, патрабуецца ўстанавіць факт правапарушэння і адрэагаваць у адпаведнасці з законам, – пракаментаваў Андрэй Бастунец, намеснік старшыні БАЖ, адказ пракурора В.Ягорова. – Размова не ішла аб адмене пастановы аб узбуджэнні крымінальнай справы. Таму спасылку на пастанаўленне лічу нематываванай”.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” намерана абскардзіць адказ у пракуратуры Віцебскай вобласці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства