4 сакавіка завяршылася паездка ў ЗША дэлегацыі прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі.

2007 2007-03-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У склад дэлегацыі ўваходзілі лідэры Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, Партыі БНФ Вінцук Вячорка, а таксама жонка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Ірына Казуліна і кіраўнік працоўнай групы Асамблеі недзяржаўных арганізацый Беларусі Сяргей Мацкевіч.

Нагадаем, што 2 сакавіка ў Вашынгтоне адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі Міністэрстваў замежных спраў 9 еўрапейскіх краін, у тым ліку Даніі, Нарвегіі, Ісландыі, прыбалтыйскіх і іншых дзяржаў Паўночнай Еўропы. Сустрэча адбылася з удзелам намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвіда Крамера. Беларускія палітыкі распавялі пра палітычную сітуацыю ў рэспубліцы, а таксама прэзентавалі стратэгію аб’яднаных дэмакратычных сіл, паведамляе Хартыя 97.

Прадстаўнікі беларускіх дэмсілаў выступілі на паседжанні круглага стала з удзелам больш як паўсотні супрацоўнікаў амерыканскіх дзяржструктур, НДА і СМІ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international