viasna on patreon

Міхалка і Вольскага вылучылі на афіцыйную прэмію «Брэнд года»

2013 2013-01-24T17:44:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/0909.jpg
Сяргей Міхалок, лідар гурта "Ляпіс Трубяцкой"

Сяргей Міхалок, лідар гурта "Ляпіс Трубяцкой"

Абодва музыканты знаходзяцца ў так званым "чорным спісе" выканаўцаў. 

За дзень да абвяшчэння вынікаў штогадовага конкурсу «Брэнд года» прафесійнае журы раптоўна пашырыла спіс намінантаў на «Брэнд-персону2012».

Да вылучаных раней эстрадных артыстаў (Ларыса Грыбалёва, Анатоль Ярмоленка, Ядвіга Паплаўская ды Аляксандр Ціхановіч) і знакамітых спартоўцаў (Максім Мірны, Вікторыя Азаранка, Аляксандра Герасіменя) дадаліся пісьменнік Андрэй Жвалеўскі, лідар гурта J: Морс Уладзімір Пугач, лідар «Ляпіса Трубяцкога» Сяргей Міхалок ды франтмэн «Крамбамбулі» Лявон Вольскі.

Інфармацыю пра гэта ўскосна пацвердзілі некаторыя сябры журы конкурса.

«Брэнд-персона» — галоўная намінацыя конкурса «Брэнд года». У спісе леташніх намінантаў на сайце конкурса «брэнд-персоны» пералічаныя першымі.

Лявон Вольскі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства