За фатаграфаванне з партрэтам Бяляцкага аштрафавалі і ў Наваполацку

2013 2013-01-24T17:25:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/navapolacak-akcia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў падтрымку гарадзенскіх праваабаронцаў у Наваполацку.

Акцыя ў падтрымку гарадзенскіх праваабаронцаў у Наваполацку.

Мясцовы актывіст Яўген Парчынскі аштрафаваны на 500 тысяч рублёў. Яго прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянаванай акцыі. Працэс над актывістам вёў асабіста старшыня Наваполацкага гарадскога суду Пётр Ляўчонак, які і вырашыў, што фатаграфаванне з партрэтам Алеся Бяляцкага ў руках – гэта парушэнне заканадаўства пра вулічныя масавыя мерапрыемствы.

"Я не спрачаўся. Пыталіся, ці фатаграфаваўся з партрэтам Бяляцкага, казаў – так, фатаграфаваўся. На знак салідарнасці з ім. А фотаздымкі размяшчаў і інтэрнэце яшчэ і на знак салідарнасці з гарадзенскімі праваабаронцамі, якіх 5 студзеня таксама аштрафавалі за падобныя фота ў інтэрнэце", -- распавёў  Яўген Парчынскі, рэдактар мясцовага незалежнага сайта freeregion.info.

Адначасова з Яўгенам Парчынскім судзілі і наваполацкага актывіста, аргкамітэта па стварэнні парті БХД Сяргея Малашонка. Яго справу разглядала суддзя Зоя Балаболава – яна ж аштрафавала актывіста 9 кастрычніка мінулага году, калі Сяргей Малашонак быў затрыманы за спробу вывесіць расцяжку "Свабоду палітвязням!"

Суддзя задаволіла хадайніцтва актывіста наконт замовы адваката і наступнае пасяджэнне прызначыла на 29 студзеня.

"Буду даводзіць, што наша фатаграфаванне – гэта не масавая грамадская акцыя. Мы рабілі гэта для сябе, і мы не спрабавалі прыцягнуць гэтым увагу грамадскасці. Інакш можна судзіць усіх, хто сфатаграфуецца ўжо не са здымкам Алеся Бяляцкага, а скажам, з выявай Аляксандра Лукашэнкі. А што да размяшчэння фотаздымкаў і інтэрнэце – дык гэта ўжо ніяк не доказ таго, што мы парушылі заканадаўства пра вулічныя акцыі", -- гаворыць Сяргей Малашонак.

У якасці доказаў ягонага правапарушэння суддзя разглядала фотаздымкі, зробленыя на ганках гарадскога аддзела міліцыі, і разам з Яўгенам Парчынскім – на ганках гарадскога суду. Абодва актывісты трымалі ў руках партрэты Алеся Бяляцкага.

 

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international