viasna on patreon

Маці Андрэя Гайдукова хвалюе абмежаваны доступ адваката да сына

2013 2013-01-24T15:15:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/anrey-gajdukou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Увага незалежных СМІ да "шпіёнскай" справы Гайдукова дае надзею на яго вызваленне. Так лічыць маці 23-гадовага Андрэя Гайдукова, аператара наваполацкага "Нафтану", якога вінавацяць ў "здрадзе дзяржаве шляхам агентурнай дзейнасці"

Вольга Гайдукова няшмат ведае пра становішча сына, якога з 8 лістапада затрымалі ў Віцебску нібыта "падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы". З тае пары наваполацкага актывіста, які быў  аднім са стваральнікаў суполкі "Саюз маладых інтэлектуалаў", а падчас  прэзідэнцкіх выбараў уваходзіў у каманду Андрэя Саннікава, трымаюць пад вартай.
Пра сына маці ведае толькі са словаў адваката. Апошні раз ён сустракаўся з Андрэем Гайдуковым 22 студзеня. Гэтыя сустрэчы надзвычай рэдкія – перадапошняя была 3 студзеня, калі не лічыць таго, што адвакат прысутнічаў 15 студзеня пры вочнай стаўцы Гайдукова з ягоным наваполацкім знаёмцам Іллём Багданавым.

"Важна, каб адвакат мог проста сустрэцца і паразмаўляць з затрыманым, пракансультаваць яго ў нечым, пацікавіцца станам здароўя. Прысутнасці падчас следчых дзеянняў – мала. А іншых сустрэч амаль не дазваляюць: дакладней, дазвол даюць, але магчымасці няма – маўляў, няма вольных памяшканняў у СІЗА КДБ, дзе трымаюць Андрэя… Пасля сустрэчы 22 студзеня адвакат распавёў мне, што Андрэй трымаецца годна, што нарэшце атрымаў пасылку, адпраўленую яшчэ ў 2012 годзе", -- кажа Вольга Гайдукова.

Яна лічыць вельмі важным, што незалежныя СМІ сочаць за лёсам сына ў турме. Праз Наваполацкі незалежны сайт сябры-землякі абвясцілі збор сродкаў для сям'і Андрэя Гайдукова. Частку ахвяраванняў ужо перадалі, а таксама адзін з прадпрымальнікаў, які палічыў за лепшае застацца невядомым, перадаў сям'і Гайдуковых прадукты, паведамляе http://freeregion.info .

Сустрэчы з Андрэем Гайдуковым родным не дазваляюць – ні падчас яго знаходжання ў Віцебскім СІЗА, ні ў мінскім СІЗА КДБ.

Яшчэ адзін падазраваны па "шпіёнскай справе" – наваполацкі актывіст Ілля Багданаў знаходзіцца на волі, у дачыненні да яго ніякіх мер стрымання не ўжывалася.

Усю "шпіёнскую справу" сваякі і сябры Андрэя Гайдукова лічаць правакацыяй або "падствай". Яны перакананы, што Гайдукоў не рабіў нічога такога, у чым яго вінавацяць – хаця б таму, што не мог ведаць нейкіх сакрэтаў дзяржаўнага маштабу, каб быць "агентам" ці "шпіёнам". Ягонае затрыманне звязваюць перадусім з грамадскай дзейнасцю і апазіцыйнымі поглядамі, якіх Андрэй Гайдукоў ніколі не хаваў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства