«Барысаўскія навіны» райвыканкам не лічыць сродкам масавай інфармацыі

2013 2013-01-24T12:56:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysau-rajvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Алег Мацкевіч звярнуўся ў Барысаўскі райвыканкам з патрабаваннем прадаставіць на выканкамаўскім сайце праўдзівую інфармацыю аб усіх СМІ рэгіёну.

Справа ў тым, што на сайце Барысаўскага райвыканкама  ў рубрыцы «СМІ»не прадастаўлена інфармацыя аб незалежнай газеце «Барысаўскія навіны». У той жа час указаны дзяржаўныя СМІ, а таксама прыватныя тэлекампаніі. «Барысаўскія навіны» маюць пасведчанне аб дзяржрэгістрацыі сродка масавай інфармацыі.

На свой пісьмовы зварот Мацкевіч атрымаў адказ з райвыканкама, з якога вынікае, што «звесткі на афіцыйным сайце Барысаўскага райвыканкама размяшчаюцца ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў РБ ад 29 красавіка № 625 “Аб некаторых пытаннях інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый і прызнанні страціўшай сілу пастановы Савета Міністраў РБ ад 11 лютага 2006 г. № 192”.

Такі адказ не задаволіў праваабаронцу. Справа ў тым, што ў пастанове № 629 (у лісце з райвыканкама нумар пастановы паказаны няправільна), няма абмежавання на інфармацыю аб недзяржаўных СМІ. Там дакладна сказана: што сайты дзяржорганаў павінны гарантаваць “своечасовае забеспячэнне грамадзян і юрыдычных асоб поўнай і дакладнай інфармацыяй ...”, “актуальнасць, аператыўнасць, дакладнасць і цэласнасць ...”, “шматварыянтнасць прадстаўлення інфармацыі з выкарыстаннем розных тэлекамунікацыйных сродкаў, тэхнапраграмных рашэнняў і рознага ўзроўню доступу да яе ...”.

Алег Мацкевіч мае намер звярнуцца ў Мінскі абласны камітэт, каб дамагчыся размяшчэння звестак аб незалежнай газеце «Барысаўскія навіны» на афіцыйным сайце Барысаўскага райвыканкама. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international