Удзельніку акцыі салідарнасці з Бяляцкім пагражалі дастаўкай на допыт, а затым затрымалі (дапоўнена)

2013 2013-01-24T09:01:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/navapolacak-akcia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў падтрымку гарадзенскіх праваабаронцаў у Наваполацку.

Акцыя ў падтрымку гарадзенскіх праваабаронцаў у Наваполацку.

Жыхар Наваполацку Сяргей Малашонак ужо два дні чакае позву на допыт, аформленую паводле ўсіх належных патрабаванняў заканадаўства. "Супрацоўнік міліцыі заявіў, што мяне могуць прыцягнуць у міліцыю гвалтам. Бо, маўляў, я мушу падпарадкавацца ўжо нават ягонаму тэлефоннаму званку, а не настойваць на тым, каб дасылалі позву", - апавядае наваполацкі актывіст, удзельнік акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім.

Сяргей Малашонак сфатаграфаваўся з фотаздымкам Алеся Бяляцкага на ганку Наваполацкага ГАУС. Гэты фотаздымак быў выкладзены ў інтэрнэт – ужо на знак салідарнасці з гарадзенскімі праваабаронцамі, аштрафаванымі пасля публікацыі падобных фотаздымкаў "за правядзенне несанкцыянаванай акцыі".

"22 студзеня супрацоўнік міліцыі прыходзіў да маёй маці. Але яна сказала, што я жыву асобна, і паабяцала перадаць, што мяне шукае міліцыя. Я пачаў высветляць, што да чаго. І ўрэшце выявілася, што мяне шукаў старэйшы ўчастковы, каб выклікаць на допыт пра фотаздымак з партрэтам Алеся Бяляцкага. Я сказаў, што прыйду толькі ў тым выпадку, калі дашлюць позву. Да вечара нічога не атрымаў, а ранкам 23-га мне тэлефануюць з міліцыі, маўляў, вы мусілі прыйсці. Зноў кажу пра позву, і зноў чую абяцанне яе перадаць. Урэшце знаходжу позву ў паштовай скрыні – яе ўкінулі туды, не ўручыўшы мне асабіста. Хіба гэта парадак? Да таго ж у позве не пазначана, ні па якой справе мяне выклікаюць, ні ў якой якасці… Я зноў сказаў, што нікуды не пайду, пакуль позва не будзе аформлена і дастаўлена належным чынам", -- кажа Сяргей Малашонак.

Калі ён выклаў сваю пазыцыю па тэлефоне, супрацоўнік міліцыі заявіў, што актывісту "мусіць быць дастаткова аднаго ягонага тэлефоннага званка". Але спадар Малашонак вырашыў быць прынцыповым да канца. А калі насамрэч яго пацягнуць на допыт гвалтам, як пагражаў міліцыянт, то будзе скардзіцца ў пракуратуру.

16 студзеня на допыце ў Наваполацкім ГАУС пабываў другі ўдзельнік акцыі, Яўген Парчынскі – удвох з Малашонкам яны фатаграфаваліся на ганках Наваполацкага гарадскога суду, трымаючы партрэты Алеся Бяляцкага. На той час яшчэ не было вядома, ці распачалі ў міліцыі адміністрацыйную справу за "несанкцыянаваную акцыю".

* * *

Актывіст аргкамітэту Партыі БХД хадзіў на пошту, каб адправіць скаргу кіраўніку гарадзкой міліцыі на дзеянні ягоных падначаленых. На зваротным шляху яго затрымалі каля ўласнага пад’езду. Зараз Сяргей Малашонак знаходзіцца ў Наваполацкай міліцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international