Старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) абраны Аляксандр Казулін

2007 2007-03-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На з'ездзе БСДП, які прайшоў у Менску 4 сакавіка, за кандыдатуру Казуліна прагаласавалі 55 дэлегатаў, супраць - пяць. Гэта ўжо другое прышэсьце А. Казуліна на пост старшыні БСДП (Грамада), паведамляюць Naviny.by. Першы раз ён узначаліў гэтую сацыял-дэмакратычную арганізацыю на пазачарговым з'ездзе, 24 ліпеня 2005 года, перад пачаткам прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Зараз лідэр БСДП (Грамада) адбывае пакараньне ў віцебскай калоніі "Віцьба-3". Там ён правёў амаль двухмесяцовую галадоўку, спрабуючы прыцягнуць увагу Рады бяспекі ААН да сітуацыі ў Беларусі. На днях кіраўніцтва калоніі падоўжыла яму яшчэ на месяц рэжым выхаду з галадоўкі. Гэта азначае, што да красавіка А. Казулін будзе вызвалены ад працы, яму дазволена спецыяльнае дыябетычнае харчаваньне.

З'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прыняў рэзалюцыю, у якой заяўлена наступнае: "Арышт А. Казуліна і прысуд яму носяць палітычны характар, няўклюдна замаскіраваны артыкуламі Крымінальнага кодэксу. Гэта беспрэцэндэнтны ў гісторыі выпадак расправы з палітычным апанентам у статуце кандыдата ў прэзідэнты Мэты судовай інсцэніроўкі відавочныя: удвленьне з палітычнай арэны небясьпечнага суперніка, запалохваньне ўласнай наменклатуры, увекавечаньне сваёй улады. Насуперак разлікам улад, Казулін стаў сцягам дэмакратычнага руху... Сваёй рашучасцю, бяспрыкладнай мужнасцю, рызыкуючы ўласным жыцьцём, Казулін дамогся, амаль што немагчымага: па ініцыятыве прадстаўніка ЗША ў ААН пытаньне аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі было прапанавана да ўключэньня ў позву дня Рады бяспекі ААН". Дэлегаты заклікалі "усіх людзей добрай волі" далучыцца да кампаніі салідарнасці "Свабоду Казуліну!": распавядаць праўду пра палітыка і накіроўваць яму ў калонію лісты падтрымкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international