Зацемкі з няволі. Пра “жывога класіка” Максіма Танка

2013 2013-01-23T20:06:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zbornik_tanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

З ліста Алеся Бяляцкага ад 9 студзеня 2013  

Алесь Сярожкін з Воршы даслаў паштоўку з выяваю Максіма Танка, вырабленую ім і маладэчанцам Міхасём Казлоўскім. І Алесь і Міхась – мае знаёмыя яшчэ з 1980-х гадоў. Цяпер ужо пэўна можна сказаць – старыя адраджэнцы. Кожны робіць у беларускай справе тое, на што здольны і да чаго ляжыць душа. Да Міхася ў 80-я мы езьдзілі ў Маладэчна ў беларускую гасьцёўню, якую ён зрабіў у працоўным інтэрнаце, каб падтрымліваць там “беларускі дух”, а разам з Алесем мы ўдзельнічалі ў раскопках каля Сьвятадухаўскай царквы ў Воршы, дзе ў свой час знаходзіўся знакаміты Куцеінскі Богаяўленскі манастыр і друкарня. Тады, у адзін з вольных вечароў, Алесь частаваў нас ракамі, якіх быў налавіў цэлае вядро.

Дык вось, Алесь і Міхась выпусьцілі гэтую паштоўку да 100-х угодкаў з дня нараджэньня Максіма Танка, падпісаўшы яе: “Геніяльны паэт былой Заходняй Беларусі Максім Танк”. Мне ж Максім Танк падаецца трагічнай асобай. Хацелася б больш грунтоўна напісаць пра яго, але не хапае тут патрэбных матэрыялаў. Ён быў, безумоўна, таленавітым паэтам, але я зусім не ўспрымаю той ідэалогіі – камуністычнай, бязбожнай, якой проста прасякнутая, прапітаная ягоная паэзія. Некалькі разоў я сустракаўся з ім у другой палове 80-х гадоў, і паміж мною, асьпірантам у падраным швэдры, і ім, мажным чыноўнікам, дэпутатам, кіраўніком Саюза пісьменьнікаў у гарнітуры і ў гальштуку, які перасоўваўся па Менску на службовай Волзе, ляжала вялізная прорва гадоў: цэлых 50! І тады я паглядаў на яго як на жывога класіка, які вываліўся з Хрэстаматыі беларускай савецкай літаратуры і немаведама што робіць у імкліва зьмяняючымся часе.

Зараз вось, чытаючы некаторыя вершаваныя радкі, напісаныя ім у маладосьці, калі яму было крыху за дваццаць, я злавіў сябе на думцы, што калі б мы былі з Максімам Танкам равесьнікамі, дык я, хутчэй за ўсё, пабіўся б з ім. Бо як інакш можна было б выбіць з яго гэтую фанатычную камуністычную глупоту? А вось калі б нам было па 50, як мне зараз, можа мы з ім ужо і паразмаўлялі б.

__________

Пад агульнай назвай “Зацемкі з няволі” сабраныя рознага кшталту ўспаміны, развагі, лірычныя адступленні з лістоў Алеся Бяляцкага, дасланых з бабруйскай калоніі.  

Чытайце таксама:

Зацемкі з няволі. З нагоды Калядаў і Новага году

Зацемкі з няволі. “Хай Бог дасьць пажыць у праўдзе – усім-усім!”

Зацемкі з няволі. Пра адзін жыцьцёвы шлях да беларушчыны

Зацемкі з няволі. Метамарфоза “нефармала”

Зацемкі з няволі. Пра крыніцы аптымізму

Зацемкі з няволі. Пра дзіцячую дабрачыннасьць

Зацемкі з няволі. Мовазнаўчыя

Зацемкі з няволі. Пра паэтычныя экспромты – студэнцкія і сёньняшнія

Зацемкі з няволі. Словы падтрымкі ад сваякоў палітвязняў

Зацемкі з няволі. Пра паэзію веры і надзеі

Зацемкі з няволі. Пра інтэлектуальны супраціў

Зацемкі з няволі. Тапанімічныя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international