Каго бароняць беларускія законы?

2013 2013-01-23T15:04:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Грамадзянская супольнасць павінна рабіць свой унёсак ва ўмацаванне канстытуцыйнай законнасці ў Беларусі. Пра гэта заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч. Па яго словах, фундаментальнымі канстытуцыйнымі каштоўнасцямі з’яўляюцца правы і свабоды чалавека, справядлівасць і роўнасць. Умацаванне гэтых каштоўнасцяў – гэта абавязак не толькі дзяржавы, але і грамадзяснкай супольнасці. 

- Ва ўмацаванне канстытуцыйнай законнасці павінны рабіць свой унёсак не толькі дзяржаўныя органы і службовыя асобы, адказныя за стварэнне канстытуцыйнага правапарадку, але і грамадзяне, арганізацыі, а таксама інстытуты грамадзянскай супольнасці, што забяспечыць верхавенства права ва ўсіх сферах жыцця грамадства і дзяржавы, паслядоўнага развіцця і ўмацавання Рэспублікі Беларусь як дэмакратычнай, сацыяльнай і прававой дзяржавы.  

На думку сябры Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзіміра Лабковіча, грамадзянская супольнасць, асабліва праваабарончыя арганізацыі, у нармальных умовах павінны былі б умацоўваць канстытуцыйную законнасць у краіне. Аднак, па словах праваабаронцы, усе іхнія звароты ў Канстытуцыйны суд застаюцца без належнай увагі. 

- Трэба прывесці апошняе: падаваўся зварот са зменамі ў Закон аб КДБ, у Закон аб масавых мерапрыемствах і шэраг законаў Крымінальнага кодэксу, якія, безумоўна, антыканстытуцыйныя. Яны парушаюць правы грамадзян на правядзенне мірных сходаў і абарону падчас крымінальнага пераследу. Але ўсе гэтыя справы нават не разглядаліся Канстытуцыйным судом.

Немагчыма мацаваць канстытуцыйную законнасць у краіне, мяркуе праваабаронца Уладзімір Лабковіч, калі сённяшняя ўлада разглядае праваабарончыя арганізацыі выключна праз прызму злодзеяў ці, у лепшым выпадку, ігнаруе іх дзейнасць.

* * *

У 2012 годзе не было дапушчана істотных парушэнняў канстытуцыйных прынцыпаў і норм пры прыняцці новых законаў. Пра гэта заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч. Па ягоных словах, у 2012 годзе на адпаведнасць Канстытуцыі было праверана 113 законаў. Усе яны прызнаныя адпаведнымі асноўнаму закону Беларусі. 

- Пры гэтым на заканадаўчым роўні выпрацоўваліся і ўдасканальваліся прававыя механізмы, якія б маглі забяспечыць больш поўную рэалізацыю канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы. 

Сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч прытрымліваецца іншага меркавання. На яго думку, шэраг законаў, прынятых у 2012 годзе, па сутнасці супярэчаць Канстытуцыі. 

- Нават далёка хадзіць не трэба – знакаміты Дэкрэт №9 цалкам парушае шэраг артыкулаў Канстытуцыі, дзе гарантуецца права на адмову ад прымусовай працы. Таксама доступ да правасуддзя - наш суд фактычна адмаўляе людзям у судовым парадку абараняць свае правы!

На думку праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча, Канстытуцыйны суд у Беларусі мае дэкаратыўныя функцыі. Ён не стаіць на абароне законных правоў і інтарэсаў грамадзян. “Варта хаця б адзначыць той момант, што беларусы не маюць магчымасці наўпрост звяртацца ў Канстытуцыйны суд”, – падкрэслівае сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international