Гомель: абсурдны адказ з міліцыі праваабаронцам на просьбу прыцягнуць іх да адказнасці за акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім

2013 2013-01-23T15:04:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-gomel-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны. Акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага

Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны. Акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага

Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны атрымалі адказ з Чыгуначнага РАУС Гомеля, падпісаны яго начальнікам Генадзем Хмарыкам. Нагадаем, гомельскія правабаронцы прасілі міліцыю прыцягнуць іх да адміністратыўнай адказнасці за здымкі, размешчаныя ў інтэрнэце на знак салідарнасці з Алесем Бяляцкім. За аналагічныя здымкі ў інтэрнэце гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча суд пакараў штрафам, прызнаўшы выкладанне здымкаў у публічны доступ.. несанкцыянаваным пікетаваннем.

Гомельскія праваабаронцы заявай у міліцыю хацелі прыцягнуць увагу грамадскасці да адміністрацыйнага пакарання гарадзенскіх калег і ўказаць на неадэкватнасць і абсурднасць судовага рашэння. І гэтыя мэты былі Анатолем Паплаўным і Леанідам Судаленка дасягнуты, бо адказ з міліцыі быў не менш абсурдны, як і судовае рашэнне па факту «адміністрацыйнага правапарушэння» гарадзенскімі праваабаронцамі.

«Па вашай заяве была праведзена праверка, згодна з якой было вынесена пастанова аб спыненні адміністрацыйнага працэсу. Выявіць асобу, якая пашкодзіла колы, не ўяўлялася магчымым. Дадзеную пастанову вы можаце абскардзіць у судзе», - гаворыцца ў адказе за подпісам начальніка РАУС Генадзя Хмарыка.

Леанід Судаленка, дарэчы, дзевяць гадоў таму звяртаўся ў міліцыю з нагоды таго, што невядомыя пашкодзілі колы ў яго аўтамабілі. Няўжо адказ прыйшоў праз дзевяць гадоў? Але ж Анатоль Паплаўны ў міліцыю наконт колаў не звяртаўся, між тым, ён таксама атрымаў аналагічны адказ пра нейкія пашкоджаныя колы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international