У Горацкіх школах практыкуюць паборы з бацькоў вучняў?

2013 2013-01-23T14:57:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shkolnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пры зборы “добраахвотнай бацькоўскай дапамогі” у СШ №4 горада Горкі існуюць шматлікія парушэнні - такую інфармацыю агучыў у пісьмовым звароце на сайт Horki.info адзін з бацькоў мясцовых школьнікаў. Дырэктар школы Васілій Бяляеў сцвярджае, што збор сродкаў з бацькоў вучняў у выглядзе “добраахвотных ахвяраванняў” знаходзіцца пад поўным кантролем з боку адміністрацыі і апякунскага камітэта.

“На сайт Horki.info прыйшоў ліст “Рэкет па-школьнаму”, падпісаны Іванам Арцём’евічам, - распавядае рэдактар незалежнай горацкай газеты “Узгорак” Галіна Будная. – У сваім лісце аўтар сцвярджаў, што ў СШ №4 горада Горкі на пастаяннай аснове збіраюць ахвяраванні з бацькоў вучняў, прычым расходуюцца гэтыя сабраныя сродкі вельмі непразрыста. Я наведала школу №4, паразмаўляла з яе дырэктарам Васіліем Бяляевым. Ён не адмаўляе, што ў школе праводзіцца збор добрааахвотнай бацькоўскай дапамогі, аднак сцвярджае, што ўся дапамога строга кантралюецца, усё робіцца абсалютна адкрыта. Так, бацькам расказалі, што ў мінулым годзе на сабраныя грошы быў куплены мультымедыйны праектар і фарба для рамонту. Грошы, якія засталіся пасля гэтых тратаў, кажа дырэктар, былі ўкладзены ў рамонт школы і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школы”.

Галіна Будная кажа, што ліст Івана Арцём’евіча ўсхваляваў чытачоў сайта і газеты “Узгорак”, бо добраахвотныя бацькоўскія ахвяраванні збіраюць і ў іншых горацкіх школах.

“Ліст выклікаў шырокаю рэакцыю з боку чытачоў, выказваліся самыя розныя меркаванні на яго конт. Відавочна, што праблема сапраўды існуе, разнастайныя добраахвотныя ахвяраванні ад бацькоў вучняў збіраюць і ў іншых горацкіх школах. На жаль, мы не здолелі знайсці Івана Арцём’евіча, каб атрымаць у яго больш падрабязную інфармацыю і выслухаць ягоны пункт гледжання”, - кажа Галіна Будная.

Сумна, што ў “квітнеючай” Беларусі нават у Горках, горадзе, дзе толькі некалькі месяцаў таму прайшлі “Дажынкі”, адміністрацыі школ вымушаны звяртацца за фінансавай падтрымкай да бацькоў вучняў. Ды і адразу ж узнікае пытанне – як будуць адносіцца настаўнікі да тых вучняў, бацькі якіх у сілу пэўных абставін не змогуць аказаць школе “добраахвотную фінансавую дапамогу”?

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international