viasna on patreon

Гомель: па забароне акцыі у падтрымку Бяляцкага пададзена скарга у Вярхоўны суд

2013 2013-01-23T13:29:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны, Леанід Судаленка і былы старшыня гарвыканкама Святлана Гольдадэ падалі калектыўную скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукала, у якой просяць прызнаць незаконнай адмову мясцовага гарвыканкаму ў правядзенні у абласным цэнтры 4 жніўня мінулага году пікету ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага.  

- “Пікет мы малі намер правесці 4 жніўня таго года - у гэты дзень быў затрыманы Алесь Бяляцкі. Масавае мерапрыемства ў нас было запланавана з мэтай звярнуць увагу грамадскасці на праблему палітычных зняволеных, і не толькі Алеся Бяляцкага, якога, як мы лічым, асудзілі незаконна”, - заявіла былы мэр Гомеля Святлана Гальдадэ.

Яна адзначыла, што акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага планавалася як агульнарэспубліканская, якая праводзіцца па ініцыятыве праваабаронцаў. Заяўкі на пікеты былі пададзеныя ва ўсіх абласных цэнтрах і іншых гарадах краіны.

24 лістапада 2011 суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў Бяляцкага вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прысудзіў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы стала наяўнасць у яго замежных рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не прыняў да ўвагі, што гэтыя грошы выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Таксама суд не прыняў да ўвагі, што шкода, які нібыта нанёс Бяляцкі, быў цалкам пагашаны за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян. Бяляцкі адбывае пакаранне ў бабруйскай папраўчай калоніі № 2, дзе працуе пакавальнікам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства