У Бабруйску рыхтуюцца да агульнанцыянальнай дыктоўкі

2013 2013-01-22T18:12:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kalinouski-kastus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гэтым годзе агульнанцыянальная дыктоўка прысвечана жыццю і дзейнасці Кастуся Каліноўскага, паўстанню 1863 года. Бабруйчане вырашылі таксама прытрымлівацца гэтай тэмы і ўжо пачалі рыхтавацца да мерапрыемстваў.

- У Бабруйску будзе дзьве дыктоўкі, 2 і 18 лютага, - расказвае бабруйскі лідэр АГП Віктар Бузінаеў. – Будзе прадэманстраваны дакументальны фільм пра жыццё Кастуся Каліноўскага. Як і ў мінулым годзе, правяраць дыктоўкі будзе сапраўдная настаўніца Алена Койпіш. Мы лічым саму дыктоўку і абраную тэму вельмі важнымі і хочам данесці гэта да беларусаў, у першую чаргу, да моладзі. Бо калі мы страчваем мову і памяць пра герояў, мы страчваем сябе.

Бабруйская грамадская актывістка Вольга Піманава, якая прымае актыўны удзел у падрыхтоўцы мерапрыемства, кажа, што яно умоўна будзе разбіта на тры часткі.

-У самым пачатку раскажам удзельнікам пра жыццё і лёс Каліноўскага, потым настаўніца будзе надыктоўваць мастацкі тэкст. Падчас праверкі дыктовак паглядзім дакументальны фільм, вызначым пераможцу. Як і ў мінулым годзе плануем узнагародзіць пераможцаў прызамі, хутчэй за ўсё, гэта будуць кнігі, - дзеліцца планамі Вольга Піманава.

Дыктоўка пройдзе ў бабруйскім офісе АГП.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international