Анатоля Лябедзьку асудзілі “завочна”

2013 2013-01-22T15:01:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Анатоля Лябедзьку прысудзілі да штрафу за “несанкцыянаванае вулічнае пікетаванне”. Разглядаў справу суддзя Зміцер Паўлючэнка, пасяджэнне праходзіла ў судзе Савецкага раёна Менска.

Сам лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пра судовую пастанову даведаўся постфактум, калі сёння раніцай атрымаў адпаведныя дакументы па пошце:

- Запрашэння на судовы працэс я дакладна не атрымоўваў, я б з вялікім задавальненнем пайшоў. Я разглядаю гэтую справу, як поўны абсурд. Фактычна ствараецца небяспечны прэцэдэнт, што за раздачу інфармацыйных матэрыялаў будуць прыцягваць да адказнасці. Гэта непрадугледжана законам, але гэта рэакцыя ўлады на спробу камунікаваць з людзьмі па тэме, якая злабадзённая, але якую нельга абмяркоўваць - гэта пытанне прыватызацыі.

Анатоль Лябедзька разам з партыйцамі раздаваў мінакам беларускай сталіцы ўлёткі з назвай “Прынцыповая пазіцыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі і яе прыхільнікаў па прыватызацыі дзяржуласнасці. У нас скралі выбары, каб прадаць краіну”.

Гэта суд і палічыў “незаконным пікетаваннем”. Анатоль Лябедзька мае намер абскарджваць прысуд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international