Завяршаецца адпачынак Паўла Севярынца на волі

2013 2013-01-22T13:52:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seviarynec1.jpg
Павел Севярынец

Павел Севярынец

Трохдзенны адпачынак сустаршыні аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” завяршаецца. Сёння Павел Севярынец мяркуе пакінуць Віцебск, дзе знаходзіўся на працягу апошніх двух сутак.

Чарговы адпачынак адзін з лідараў БХД вырашыў прысвяціць паездцы да бацькоў і сваякоў. Напярэдадні вяртання ў спецкамендатуру № 7 ён канстатуе, што «часу няшмат».

– Я зараз дома, у бацькоўскай кватэры, адсыпаўся, трошкі пабыў і паразмаўляў з блізкімі. Трэба вычытаць расійскі пераклад кнігі «Люблю Беларусь». Збіраюся яго прэзентаваць неўзабаве. Гэта ўсё, тут шмат не паспеешь, увечары ўжо трэба ехаць назад. Як правіла адпускаюць і часцей, але тут сітуацыя такая, што больш за 600 км дабірацца. У астатніх прасцей, можна выйсці на «хатюю хімію», знять жытло каля «хіміі» альбо завітваць дахаты пасля працы. А тут спецыяльна фармат, які гэта усё выключае.

З ранку 22-га студзеня Паўла Севярынца чакаюць у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці. За час зняволення гэта ўжо трэці яго адпачынак. «Адзін раз, кажа лідар БХД, у маім распараджэнні было на суткі больш». Зараз абмежаваліся трымя суткамі, палова з якіх прышлася на пераезды. Апошні раз Павел Севярынец наведваў Віцебск у ліпені мінулага года.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international