Лукашэнка спытаў у Сукалы: Чаго не хапае судам?

2013 2013-01-22T13:46:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sukala.jpg
Старшыня ВС Валянцін Сукала

Старшыня ВС Валянцін Сукала

Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня правёў рабочую сустрэчу са старшынём Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам.

Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць найбольш значныя праблемы, якія сёння існуюць у судовай сферы. «У свой час мы прынялі радыкальнае рашэнне па развіццю нашай судовай сістэмы. Як вы цяпер ацэньваеце, у чым мы там недапрацавалі, магчыма, ёсць нейкія праблемы, якія трэба вырашыць? Чаго не хапае судам?» — пацікавіўся ён.

Лукашэнка быў праінфармаваны аб ходзе рэалізацыі Паслання аб перспектывах развіцця сістэмы агульных судоў Беларусі, якое зацверджана ў кастрычніку 2011 года і стала важным этапамсудова-прававой рэформы.

Паводле слоў Валянціна Сукалы, за мінулыя паўтара года гэта рэформа ў значнай частцы ўжо рэалізавана. З 54 даручэнняў, якія змяшчаліся ў Пасланні, выкананы 24. Астатнія знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі або разлічаны на больш працяглы перыяд аж да 2015 года. Ужо ёсць першыя пазітыўныя рэзультаты. Дзякуючы прынятым мерам удалося значна знізіць нагрузку на суддзяў, скараціць аб’ёмы крымінальнага, грамадзянскага і адміністрацыйнага правасуддзя. Гэта ў сваю чаргу дало магчымасць палепшыць якасць папярэдняга расследавання і разгляду спраў у судах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international