Якія правы чалавека парушаюцца ў Беларусі? Прыходзь і даведайся!

2013 2013-01-22T12:51:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/human_rights_day.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

«У нашай краіне парушаюцца Правы чалавека» – колькі разоў мы маглі чытаць, чуць, а можа і самі сцвярджаць гэта. Аднак як часта мы ўсведамляем, што менавіта хаваецца за гэтымі словамі? Дзе, кім і чаму парушаюцца? Чытайце далей! 

Праграмы «Правы Чалавека на пальцах» адкрывае новы сезон! Наступны семінар адбудзецца 24 студзеня, дэдлайн падачы заявак23 студзеня. Прыходзьце і знайдзіце адказы на свае пытанні!

Пра што праграма?

Падчас двухгадзіннай сустрэчы мы закранём гістарычныя і філасофскія аспекты Правоў Чалавека, у якіх выпадках парушаюцца Правы Чалавека, а ў якіх не і якія існуюць механізмы іх абароны.

Таксама мы пагутарым аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека – гэта не пра ўсе на свеце, а вельмі канкрэтныя рэчы.

Калі Вы жадаеце даведацца пра ўсё гэта і паразважаць на тэмы – ласкава запрашаем запоўніць заяўку!

Вядучыя праграмы – маладыя беларускія праваабаронцы – з радасцю адкажуць на вашыя пытанні і ўзаемна абмяняюцца досведам.

Для каго праграма?

Да ўдзелу ў праграме запрашаецца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвочыя незалежна ад узросту, сацыяльнага палажэння, веравызнання і г.д.

Дзе і калі адбудзецца?

Сустрэча пройдзе 24 студзеня 2013. Пачатак а 18.30. Працягласць каля 2 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Дэдлайн падачы заявак 23 студзеня 2013 уключна.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены курс, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Даведка

Правы Чалавека «на пальцах» – сталая навучальная праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і вядучымі. Праграма з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.

"Альтэрнатыўная моладзевая платформа"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international