Са зваротам у сувязі з парушэньнямі правоў чалавека да старшыні Брэсцкага абласнога Савета звярнуліся экс-кандыдаты ў аблсавет Уладзімір Малей, Сяргей Вакуленка і Уладзімір Вялічкін

2007 2007-03-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падставай для звароту паслужыў той факт, што падчас студзеньскай выбарчай кампаніі супрацоўнікамі міліцыі была затрымана група маладых людзей, якія трымалі ў руках па аркушы паперы, на кожным зь якіх было намалявана па адной літары. Затрыманыя былі адміністратыўна пакараныя штрафамі ад 620.000 да 1.550.000 рублёў суддзёй Ленінскага раёну Бярэсця.

Маладыя людзі віны не прызналі і звярнуліся са скаргаю ў вышэйшую судовую інстанцыю каб адмяніць пастановы суда.

Экс-кадыдаты ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў лічаць, што санкцыі, выкарыстаныя супраць моладзі, надзвычай суровыя. Выканаць пастанову яны ня ў стане, бо з’яўляюцца навучэнцамі.

Пра накладаньне непамерных штрафаў на маладых людзей стала вядома іх калегам па вучобе, якія выказваюць незадавальненьне дзеяньнямі праваахоўных органаў, суда, мясцовай улады.

Экс-кадыдаты ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў лічаць, што выкарыстаньне сілы супраць моладзі ў Бярэсьці сьведчыць пра парушэньне правоў чалавека на свабоду сходаў і распаўсюд інфармацыі, што супярэчыць Міжнародным нормам.

Экс-кадыдаты ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў У. Малей, С. Вакуленка і У. Вялічкін зьвярнуліся да Канстанціна Сумара, як старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэту і дэпутата Савету Рэспублікі, з просьбай прыняць меры да дзяржаўных служачых па недапушчэньні парушэньняў правоў чалавека і забесьпячэньні законных правоў і інтарэсаў грамадзян.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international