Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2013 2013-01-22T09:27:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня” ды “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.

У гэтым выпуску:

У “Хроніцы пераследу” - найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень.

“Падзея тыдня” – палітыкі і грамадскія дзеячы пра дакументальную кнігу журналіста "Радыё Свабода" Валерыя Каліноўскага "Справа Бяляцкага", якая шырока прэзентуецца ў розных гарадах Беларусі.

Госця рубрыкі "Асоба. Грамадства. Дзяржава" - актывістка “Маладога фронту” і жонка палітвязня Змітра Дашкевіча Наста Дашкевіч, якая дзеліцца апошнімі навінамі з жыцця свайго мужа ў засценках гарадзенскай турмы №1, а таксама
ўласнымі назіраннямі за Змітром падчас нешматлікіх спатканняў.

У музычных паўзах – патрыятычныя песні барда Андрэя Мельнікава.  

Слухаць выпуск:

http://spring96.org/images/upload/sound/2013-04/2013-01-22_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international