Зацемкі з няволі. Cловы падтрымкі ад сваякоў палітвязняў

2013 2013-01-21T22:49:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ruka_viaznia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З ліста Алеся Бяляцкага ад 30 сьнежня 2012

Найбольш уважліва я стаўлюся да лістоў сваякоў былых і цяперашніх палітзьняволеных. Хоць і пішуць яны часам вельмі лаканічна, але я з асаблівай увагаю прачытваю гэтыя радкі, напісаныя жонкамі, матулямі, бабулямі. Пішуць жанчыны. Мужчыны ў нас звыклыя перажываць праблемы і эмоцыі ў сабе. Вось Надзея К. з Горадні піша: “Толькі тое, што ёсьць Вы ды Вашыя калегі, дае натхненьне ісьці далей. Мой муж быў фігурантам справы па Плошчы. Веданьне таго, што я не адна, што мне дапамогуць, не дало мне звар’яцець”.

М. з Менску жадае, “каб кожнае сьвята Вы сустракалі з сваёй сям’ёй”. Яна ня можа сустракаць Раство з сынам вось ужо трэці раз. Таму М. зычыць мне таго, чаго сама жадае сабе і свайму сыну. І я ёй вельмі ўдзячны.

А вось В. з Менску піша: “нягледзячы на нашыя сумныя абставіны, я вельмі радая, што сустрэла на сваім жыцьцёвым шляху такіх сапраўдных людзей, як Вы і Вашая жонка”. З В. асабіста мы не знаёмыя. Значыць, нашае знаёмства адбылося, “дзякуючы” агульным праблемам, праз маю жонку. І я чытаю гэтую паштоўку з ціхай радасьцю, як ад вельмі даўняй і добрай знаёмай.

І вось М.М. апісвае: “Была ў апошні дзень у офісе “Вясны”, сфатаграфавала на памяць вялізны ватман з пажаданьнямі, але столькі там было напісана, што крывыя здымкі выйшлі, ня ўсё зьмясьцілася. А найболей спадабалася чыёсьці: “БЕРАЖЫЦЕ КВАТЭРУ. ГАСПАДАР ХУТКА ВЕРНЕЦЦА!!!”

З ліста Алеся Бяляцкага ад 4 студзеня 2013

Пішуць мне таксама былыя палітвязні ці іхныя сваякі з замежжа.

Вось Павел піша, што “у Польшчы таксама мелі мы цяжкія часы. Багата маіх калегаў і я таксама сядзелі ў вязьніцы. Тым бліжэйшым ёсьць для мяне твой лёс”. І Генрык распавядае, што “сам сядзеў на Ракавецкай (цэнтральная турма ў Польшчы) некалькі гадоў і вельмі цешылі мяне ўсялякія віншаваньні, паштоўкі. Падчас вайсковага становішча тагачасныя ўлады прапускалі тыя паштоўкі”. А вось Натальля з Парчава дзеліцца сямейнай гісторыяй: “Мой дзядуля быў палітычным вязьнем. Ён чуў сьмяротны прысуд у 19 гадоў. Затым ён правёў два гады ў ГУЛАГу, у Сібіры, але быў моцным, верыў у свабоду. Мой дзядуля ўбачыў свабоду”.

__________

Пад агульнай назвай “Зацемкі з няволі” сабраныя рознага кшталту ўспаміны, развагі, лірычныя адступленні з лістоў Алеся Бяляцкага, дасланых з бабруйскай калоніі.  

Чытайце таксама:

Зацемкі з няволі. З нагоды Калядаў і Новага году

Зацемкі з няволі. “Хай Бог дасьць пажыць у праўдзе – усім-усім!”

Зацемкі з няволі. Пра адзін жыцьцёвы шлях да беларушчыны

Зацемкі з няволі. Метамарфоза “нефармала”

Зацемкі з няволі. Пра крыніцы аптымізму

Зацемкі з няволі. Пра дзіцячую дабрачыннасьць

Зацемкі з няволі. Мовазнаўчыя

Зацемкі з няволі.  Пра паэтычныя экспромты – студэнцкія і сёньняшнія

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international