Шклоўскі раён: гучныя кампаніі не зніжаюць злачыннасці

2013 2013-01-21T16:10:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bielaruskaja_milicyja1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нягледзячы на тое, што ўлады і праваахоўныя органы Шклоўскага раёна пастаянна рапартуюць аб правядзенні разнастайных прафілактычных мерапрыемстваў па прадухіленні злачыннасці сярод непаўналетніх, у 2012 годзе ў раёне значна пагоршылася сітуацыя з падлеткавай злачыннасцю.

Падлеткамі і пры іх садзейнічанні ў 2012 годзе ў Шклоўскім раёне здзейснена 19 злачынстваў, што на сем больш, чым у папярэднім 2011 годзе. Удзельная вага злачынных дзеянняў, здзейсненых непаўналетнімі на малой радзіме Аляксандра Лукашэнкі, застаецца адной з самых высокіх у Магілёўскай вобласці.  У 2012 годзе 122 падлеткі ў Шклоўскім раёне прыцягнуты да адказнасці за здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў.

Таксама паказальна - нягледзячы на тое, што, па афіцыйных звестках, узровень беспрацоўя ў Шклоўскім раёне складае менш за 0,5% і імкліва набліжаецца да нуля, амаль 60% зарэгістраваных на тэрыторыі раёна ў 2012 годзе злачынстваў і іншых правапарушэнняў здзейснена непрацуючымі асобамі. Парадокс нейкі атрымліваецца – беспрацоўных амаль няма, але злачынстваў яны здзяйсняюць процьму…

Ніяк не могуць справіцца  супрацоўнікі праваахоўных органаў і з рэцыдыўнай злачыннасцю, якая застаецца вельмі балючай для Шклоўскага раёна. За мінулы год асобамі, маючымі судзімасць, здзейснена 143 злачынствы, што складае 55,2% ад іх агульнай колькасці.

Нягледзячы на шырока разрэкламаваную кампанію па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам, стварэнне зон цвярозасці на тэрыторыі некалькіх сельсаветах, трэць усіх злачынстваў ( 84, альбо 32,4%) у Шклоўскім раёне здзейснена ў п’яным выглядзе.

Усяго ў 2012 годзе на тэрыторыі Шклоўскага раёна зарэгістравана 364 злачынствы. Асобы, вінаватыя ў іх здзяйсненні, выяўлены ў 254 выпадках, што складае 69,8% ад зарэгістраваных злачынстваў.

Так што супрацоўнікам праваахоўных органаў Шклоўскага раёна ёсць куды прыкласці намаганні, каб забяспечыць паляпшэнне сітуацыі са злачыннасцю на Шклоўшчыне.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international