Шэйман прызначаны кіраўніком справамі прэзідэнта

2013 2013-01-21T15:57:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sheiman.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Шэйман

Віктар Шэйман

Адпаведны загад Лукашэнка падпісаў сёння, вызваліўшы Віктара Шэймана ад пасады памочніка прэзідэнта па асаблівых даручэннях.

Віктар Шэйман нарадзіўся ў 1958 годзе ў вёсцы Салтанішкі Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. Скончыў Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча і Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 1975-1992 гг. служыў ва Узброеных Сілах на пасадах каманднага, палітычнага, камандна-штабнога складаў, у тым ліку ў Рэспубліцы Афганістан.

У 1990-1994 гг. быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, сакратаром Камісіі Вярхоўнага Савета па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і барацьбы са злачыннасцю.

У 1994-2000 гг. - Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі - памочнік Прэзідэнта па нацыянальнай бяспекі, дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі - міністр унутраных спраў.

З 2000 г. - генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь.

У 2004-2006 гг. - Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2006-2008 гг. - Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

У 2009-2013 гг. - Памочнік Прэзідэнта па асобых даручэннях ў структуры Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі.

У студзені 2013 Шэйман быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі па асаблівых даручэннях. Але сёння пераведзены на іншую пасаду - кіраўніка справамі прэзідэнта.

Шэйман некаторы час быў у няміласці, пасля сваёй адстаўкі дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі ў ліпені 2008 года. Адстаўка рушыла ўслед на наступны дзень пасля нарады аб ходзе расследавання крымінальнай справы па факце выбуху ў Мінску 4 ліпеня. На нарадзе прэзідэнт заявіў Шэйману: "Не думаю, што вы павінны заставацца на гэтай пасадзе пасля інцыдэнту. Вы вінаватыя, перш за ўсё! Вы па даручэнні прэзідэнта не адзін год, а дзесяць гадоў арганізуеце падобныя мерапрыемствы. І нічога не зрабілі!"

Прозвішча Шэймана фігуруе ў Папярэднім заключэнні аб датычнасці вышэйшых службовых асоб Беларусі ў сувязі з фактамі знікненняў і (або) адвольных пакараньняў смерцю Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international