Гомельскія праваабаронцы зноў звярнуліся да міністра ўнутраных спраў па «цыганскаму пытанню»

2013 2013-01-21T14:22:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cygany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельскія праваабаронцы Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка звярнуліся да міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча па «цыганскаму пытанню». У чэрвені 2012 года яны ўжо пісалі зварот да кіраўніка МУС з просьбай не абазначаць у публікацыях нацыянальнасць злачынцаў, каб гэта не прыводзіла да дыскрымінацыі па нацыянальнай прыкмеце. Гаворка ідзе ў першую чаргу пра цыганоў. Раней праваабаронцы звярталіся і ва ўпраўленне ідэалогіі Гомельскага аблвыканкаму, каб ідэолагі правялі тлумачальную працу сярод карэспандэнтаў дзяржаўных СМІ. І ўпраўленне ідэалогіі абяцала правесці такую працу і папярэдзіць журналістаў пра недапушчальнасць распальвання міжнацыянальнай варожасці.

З МУС праваабаронцам летам 2012 года адказаў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Канстанцін Шалькевіч. Ён напісаў, што «сярод супрацоўнікаў рэгіянальных падраздзяленняў органаў унутраных спраў пастаянна вядзецца тлумачальная праца ў мэтах недапушчальнасці канкрэтызацыі ў публічных выступах расавых, этнічных і рэлігійных прыкмет злачынцаў і правапарушальнікаў».

Але пры маніторынгу газеты «На страже» за шэсць апошніх месяцаў праваабаронцы выявілі артыкулы, якія, на іх погляд, абражаюць нацыянальную годнасць цыганоў. Гэтыя артыкулы пад загалоўкамі «Цыганка. Пазалаціла ручку», «Цыганкі. Зазірнулі ў госці» і іншыя заяўнікі прывялі як прыклад таго, што абяцанне службовай асобы не абазначаць нацыянальнасць злачынцаў не выконваецца.

Праваабаронцы просяць міністра давесці да ведама аўтараў артыкулаў, што «у Рэспубліцы Беларусь няма «кепскіх» і «другога гатунку» нацый, і што распальванне міжнацыянальнай варожасці караецца законам.

«Карэспандэнты міліцэйскай газеты працягваюць абагульняць у сваіх матэрыялах, і абазначаць нацыянальнасць злачынцаў, таму што не лічаць патрэбным шанаваць нацыянальную годнасць цыганоў. Напэўна, аўтары артыкулаў лічаць, што цыганы – непісьменныя, газет не чытаюць, і не паскардзяцца. Між тым, газету «На страже» чытаюць не толькі міліцыянеры, але і члены іх сем’яў, і не толькі. Такія публікацыі дрэнна ўплываюць на чытачоў, бо фармуюць такое стаўленне да цыганоў, як да людзей непаўнавартасных, якіх можна абражаць, затрымліваць, і за гэта не будзе пакарання. Мы лічым, што міліцэйская газета павінна строга прытрымлівацца заканадаўства, тым больш, што кіраўнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў абяцаў нам правесці тлумачальную працу», - лічыць Марыя Клімовіч.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international