Праваабаронца Сяргей Гоўша просіць Вярхоўны суд разабрацца з ягонай справай

2013 2013-01-21T12:21:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gousha_advakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоуша з адвакатам Восіпам Салаўём у судзе.

Сяргей Гоуша з адвакатам Восіпам Салаўём у судзе.

Правабаронца Сяргей Гоўша 21 студзеня напісаў скаргу ў Вярхоўны Суд на пастановы Баранавіцкага і Брэсцкага абласнога судоў. Скаржнік паведамляе, што пастановаю Баранавіцкага суда ад 21 жніўня 2012 года ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.1 КаАП РБ да штрафа ў памеры 1 500 000 рублёў. Судовая справа вялася ў судзе на рускай мове з перакладам для яго на беларускую мову па пісьмовым хадайніцтве праваабаронцы. Сяргей Гоўша не пагадзіўся з пастановаю суда і напісаў скаргу на беларускай мове аб адмене вынесенай судовай пастановы для яе накіравання ў Брэсцкі абласны суд. Суддзя Васіль Петрыў прапанаваў аплаціць па скарзе дзяржпошліну ў памеры 200 000 рублёў у тэрмін да 12 верасня. Паколькі гэтая пастанова суда аб уплаце дзяржпошліны была накіравана на рускай мове, то Сяргей Гоўша вярнуў яе назад на адрас суда, а ў судзе зрабіў запіс у кнізе скаргаў, каб яму выслалі пастанову на беларускай мове. 12 верасня праваабаронца звярнуўся асабіста да старшыні суда Кміты М.А. за растлумачэннем факту высылкі яму судовых дакументаў на рускай мове, а таксама з заяваю аб вызваленні яго ад аплаты дзяржаўнай пошліны ў сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам. Раней, па іншым адміністрацыйным справам, ён неаднаразова звяртаўся і яго суды вызвалялі поўнасцю ці часткова ад аплаты дзяржпошліны пры падачы скаргаў у вышэйстаячыя судовыя органы.

 – Я ясна патлумачыў старшыні суда, што ў мяне быў апошні дзень для аплаты дзяржпошліны, і калі б ён сказаў, што пошліну абавязкова патрэбна аплаціць у гэты дзень, то я змог бы да канца дня ўзяць у доўг 200 000 рублёў і аплаціць яе, – паведаміў Сяргей Гоўша.

Аднак старшыня суда запэўніў праваабаронцу, што яго заявы будуць разгледжаны і не трэба хвалявацца і спяшацца. Пры этым Сяргею Гоўшы не было растлумачана старшынёй суда, што яго цяжкае матэрыяльнае становішча не будзе з’яўляцца ўважлівай прычынай для вызвалення яго ад аплаты дзяржпошліны і для аднаўлення тэрміну для абскарджвання.

У сваёй скарзе праваабаронца даводзіць Вярхоўнаму Суду, што на наступны дзень сваёй пастановаю ад 13.09.2012г. суддзя Петрыў В.А. вярнуў яму ўсе матэрыялы па скарзе, у сувязі з няўплатай дзяржпошліны. Пастанова гэтая яму таксама была накіравана на рускай мове. На гэты дзень ў судзе ўжо была яго заява аб вызваленні ад аплаты дзяржпошліны, але ў пастанове гэты факт не быў адзначаны і яго заява да высылкі яму пастановы ад 13.09.2012 года судом не разглядалася. Але, каб не ствараць бюракратычную цяганіну, праваабаронца ўзяў у доўг 200000 рублёў і аплаціў дзяржпошліну.

– Лічу, што па фармальным падставам былі прынятыя ўсе меры да таго, каб мне адмовіць ў разглядзе маёй скаргі ў абласным судзе, з мэтаю захавання ў законнай сіле судовай пастановы ад 21 жніўня 2012 года,– адзначыў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Гэтае апасенне пацвердзілася. Брэсцкі абласны суд сваёй пастановаю ад 04.10.2012 года хадайніцтва Сяргея Гоўшы аб узнаўленні тэрміну на абскарджванне адхіліў таксама па фармальных падставах з фармулёўкаю на рускай мове без перакладу яе на беларускую мову.  

Такім чынам, Сяргей Гоўша лічыць, што ў адносінах да яго былі парушаны патрабаванні арт.арт. 3, 5, 14, 15 Закона «Аб мовах».

 Улічваючы, што яго заява не была разгледжана ў адпаведнасці з патрабаваннямі арт. 268 Падаткавага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, ён просіць Вярхоўны суд адмяніць усе вынесеныя судовыя пастановы па яго адміністрацыйнай справе і прызнаць пропуск тэрміну аплаты дзяржпошліны па справе ўважлівым, бо скаргу на вынесеную пастанову суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы ён накіраваў ва ўстаноўлены 10-дзённы тэрмін.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international