Гарадзенскія праваабаронцы абскардзяць абсурдныя прысуды

2013 2013-01-21T08:17:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/garodnia-10-12-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гародні.

Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гародні.

На 29-га студзеня ў Гарадзенскім абласным судзе прызначаны разгляд касацыйнай скаргі Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля. Пачатак ў 9.30.

У Гародні 5 студзеня ў судзе Ленінскага раёну прайшоў разгляд адміністрацыйных справаў, распачатых супраць гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля і Уладзіміра Хільмановіча. У сусветны Дзень правоў чалавека 10 снежня 2012 года яны сфатаграфаваліся з партрэтамі зняволенага Алеся Бяляцкага і кніжачкамі з тэкстам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Пазней гарадзенскай міліцыяй гэты медыйны факт быў кваліфікаваны як “несанкцыянаваны пікет” – 18 снежня былі складзены пратаколы апытання, а 19 снежня актывісты былі азнаёмлены з пратаколамі пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне.

Праваабаронцы рашэннем Ленінскага суда Гародні атрымалі штрафы  ў памеры 1,5 мільёна рублёў кожны. Іх абвінавацілі ў незаконным пікетаванні.

Адразу ж, у знак салідарнасці з пакаранымі калегамі, а таксама дзеля таго, каб паказаць абсурднасць такога прысуду, падобныя фотаздымкі праваабаронцы зрабілі ў некаторых іншых гарадах Беларусі: Гомелі  і Наваполацку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international