Офіс АБСЭ ацэньвае сытуацыю зь незалежнымі СМІ ў Беларусі як"крытычную" з тэндэнцыяй да пагаршэньня.

2003 2003-08-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта ў пятніцу, 1 жніўня, на сустрэчы з журналістамі ў Менску заявіла прэс-скаратар місіі АБСЭ ў Беларусі Хайдзі Сьміт.
Паводле яе, аб становішчы беларускіх незалежных СМІ ведае і кіраўніцтва АБСЭ. У прыватнасьці, гэта адзначалася ў дакладзе ўпаўнаважанага АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Фраймута Дувэ 30-31 ліпеня ў Вене. "Гэта сапраўды самая сур'ёзная праблема ў Беларусі, і мы робім усё, што ў нашых сілах, каб прадухіліць далейшае пагаршэньне сытуацыі", -- падкрэсьліла Сьміт.
Офіс АБСЭ ў Беларусі плянуе да канца году рэалізаваць у рэспубліцы 13 сваіх праектаў. Хайдзі Сьміт адзначыла, што шэраг праектаў ужо завершаны. Сярод іх - сэмінар для беларускіх судзьдзяў, праект па ўдасканаленьні заканадаўства па водных рэсурсах, падтрымка магістарскай праграмы Эўрапэйскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.
Сьміт адзначыла высокую актыўнасьць беларускага боку і паведаміла, што офіс АБСЭ мае цяжкасьці з рэалізацыяй асобных праектаў у Беларусі. У прыватнасьці, паведаміла яна, па віне беларускага ўраду офіс ня можа правесьці сэмінар па пытаньнях ўдасканаленьня выбарчага заканадаўства. Яго правядзеньне было заплянаванае на канец чэрвеня - пачатак ліпеня. Аднак мерапрыемства не адбылося, бо Адміністрацыі прэзыдэнта не ўхваліла яго, -- сказала Сьміт. Супрацоўнікі АБСЭ спадзяюцца, што цягам некалькіх дзён дазвол на правядзеньне гэтага сэмінару будзе.
Яшчэ адзін адукацыйны праект АБСЭ -- па разьвіцьці мясцовага самакіраваньня - мусіў адбыцца 21-27 чэрвеня. У рамках гэтага праекту прадстаўнікі дзяржаўных органаў і няўрадавых рэгіянальных арганізацыяў павінны былі азнаёміцца з сыстэмай мясцовага самакіраваньня ў Польшчы. Аднак ўза некалькі дзён да ад'езду па просьбе беларускіх уладаў паездка была перанесеная на няпэўны тэрмін. "Мы разглядаем гэта ўсё ж такі як перанос візыту, а не яго адмена і спадзяемся, што ён адбудзецца ўвосень", - паведаміла Сьміт. Аналягічныя паездкі заплянаваныя таксама ў Літву, Латвію й Чэхію.
Хайдзі Сьміт падкрэсьліла, што офіс пакуль не плянуе ніякіх праграмаў на 2004 год, бо яшчэ невядома, ці будзе падоўжаны мандат місіі АБСЭ ў Беларусі, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international