Маладэчанцы напісалі ліст Алесю Бяляцкаму

2013 2013-01-19T19:14:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Маладэчне прайшла прэзэнтацыя кнігі «Справа Бяляцкага». Аўтар кнігі «Справа Бяляцкага» Валер Каліноўскі й актывіст «Вясны» Зьміцер Салаўёў апавялі пра справу Алеся Бяляцкага і кнігу пра яго, якая нядаўна выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Актывісты дэмакратычных арганізацыяў цікавіліся дэталямі перасьледу Алеся, умовамі ягонага ўтрыманьня ў турмах, жадалі яму свабоды.

«Алесь не прызнае сябе вінаватым. Спадзявацца, што яго выпусьцяць паводле закону, напрыклад, па ўмоўна-датэрміновым вызваленьні, не выпадае. Тут будзе толькі палітычнае рашэньне, пэрсанальна ад Аляксандра Лукашэнкі», — сказаў сярод іншага Зьміцер Салаўёў.

Актывісты Маладэчна разам напісалі ліст з пажаданьнямі Алесю, які сёньня аднёс на пошту мясцовы актывіст «Вясны» Алесь Капуцкі.

19 студзеня ўвечары прэзэнтацыя кнігі «Справа Бяляцкага» пройдзе ў Смаргоні, 20 студзеня а 12-й — у Горадні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international