Брэст: У судзе будзе разглядацца справа, у аснове якой -- хатні гвалт

2013 2013-01-19T11:12:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zanchyna-gvalt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пытанне хатняга гвалту ў беларускіх сем’ях пачынае набываць усё большы грамадскі рэзанас, хаця ацаніць цалкам маштабнасць праблемы пакуль даволі цяжка з-за латэнтнага характару дадзенай з’явы. Пакуль можна казаць пра асобныя выпадкі супрацьдзеяння людзей, якія сутыкнуліся з гэтай праблемай.

Нешчаслівы лёс у другі раз напаткаў Алену Несцяровіч з Брэста. 5 гадоў таму яна выйшла замуж. Муж Ігар Куліковіч узяў яе з 10-гадовым сынам Аляксандрам, але жыццё не заладзілася. Айчым адразу не ўзлюбіў пасынка. Хлопчыка забрала да сябе бабуля, пакуль сям’я жыла на здымнай кватэры. А вось калі 2 гады таму Несцяровіч пераехала ў сваю новую кватэру і забрала сына да сябе, пачаліся праблемы. Муж нідзе не працаваў, здзекаваўся над хлопчыкам. Па словах бабулі, пасля школы дзіця баялася ісці дадому. Па словах Алены Несцяровіч, муж здзекуецца з іх не толькі маральна, але і фізічна. Не спадабаўся адказ сына -- выкінуў сістэмнік з балкону, выказвае пагрозы, што нацкуе на Сашу пэўных людзей, і яго згвалтуюць. А нядаўна пабіў сына Алены на вачах суседзяў. Прыйшлося выклікаць міліцыю. Судмедэкспертам былі зафіксаваны пабоі, складзены пратакол і перададзены ў суд Ленінскага раёна Брэста. Суддзя Аляксандр Рэўцкі не знайшоў дастатковых абставін, каб прыцягнуць да адказнасці Ігара Куліковіча і справу спыніў. З гэтым Несцяровіч катэгарычна не пагадзілася і звярнулася з касацыйнай скаргай ў абласны суд.

Па словах юрыста-праваабаронцы Ўладзіміра Малея, рашэнне суддзі Рэўцкага не вытрымлівае ніякай крытыкі. Суддзя не абараніў інтарэсы падлетка, нягледзячы на дастатковасць доказаў.

Абласны суд адмяніў пастанову суда Ленінскага раёна і справа накіравана на новы разгляд.

У лютым адбудзецца скасаванне шлюбу Алены Несцяровіч і Ігара Куліковіча. Жанчына робіць усё магчымае, каб абараніць яе і яе сына ад далейшага хатняга гвалту.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international